Алкаголь разбурае наша жыццё

Алкаголь разбурае наша жыццё

289
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Упасці — не страшна, толькі б — падняцца!

І іншым стаць, адхіліўшы ўсе хворае…

І зноў — жыць, і зноў — у жыццё улюбляцца!

Пакінуўшы ў сэрцы… самае радзімае…

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімск, які ўзначальвае Аляксандр Цішчанка, кіраўнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі. На СГПАП запрошаны людзі, што ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні.

З верша Алены ГРОМЦЭВАЙ

Вось перад вачыма членаў Савета зусім малады чалавек: 18-гадовага хлопца затрымала міліцыя ў 8.30 раніцы. Той знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

— Я не з раніцы напіўся. Мы з вечара гулялі, толькі ў чатыры раніцы піць скончылі. Яшчэ не выветрылася…

У членаў Савета ўзнікае справядлівае пытанне: «А на якія грошы гуляе юнак?» Той тлумачыць, што, маўляў, летам падзарабіў, вось і марнуе цяпер сабе на задавальненне. А між тым яго маці не перашкодзіла б матэрыяльная дапамога, і малады чалавек замест таго, каб банальна прапіваць грошы, лепш бы зрабіў матулі падарунак. Хлопец кажа, што высновы для сябе зрабіў і больш злоўжываць спіртным не будзе.

Ужо не ў першы раз запрошаны на Савет Сяргей Іванавіч. На яго зноў складзены пратаколы за п’янства ў грамадскім месцы. У мужчыны складаная сямейная сітуацыя: жонка перыядычна кідае дзяцей і сама ідзе ў загул. Як тлумачыць правапарушальнік, з-за гэтага ён «зрываецца» і здымае стрэс алкаголем. А між тым цяпер яму пагражае «пуцеўка» ў ЛПП.

— Ну што? Вырашылі праблему? — пытаюцца члены СГПАП.

— Не. Толькі горш стала.

— Дый ці варта піць?

— Не. Буду вырашаць праблему іншым, законным, шляхам, — абяцае мужчына.

А Васіль Іванавіч і зусім ужо стаў героем хоцімскіх анекдотаў. Як вып’е, так яму спаць хочацца, але робіць гэта мужчына не ў цеплай пасцельцы, а ці ў парку культуры і адпачынку, або ў гарадскім скверы.

— Я ж ветэран працы, — б’е сябе ў грудзі пенсіянер.

— А так сябе паводзіце. Не сорамна?

— Яшчэ як сорамна. Больш не буду, — абяцае мужчына. Ох, ужо гэтыя абяцанні.

Уладзімір Сяргеевіч таксама два разы затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення. Пры размове высвятляецца, што так ён змагаецца са сваей адзінотай.

— Мне 45. Стары ўжо. Жонка сышла. А мне тужліва. У кампаніі ж неяк весялей, — тлумачыць парушальнік.

Пры далейшай размове ў членаў Савета ўзнікае адчуванне, што ў мужчыны моцная дэпрэсія. Яму нічога не хочацца, на працу, як ён сцвярджае, уладкавацца не можа. Праўда тут жа прызнаецца, што і не спрабаваў. «Разумею, што алкаголь нічога добрага ў мае жыцце не прыносіць, але на некаторы час становіцца лягчэй», — настойвае на такім «лячэнні» Уладзімір Сяргеевіч.

Запрошанаму прапанавана некалькі варыянтаў рашэння яго жыццевых праблем. У канцы гутаркі ў яго прамільгнула першая ўсмешка: на прапанову галоўнага рэдактара раёнкі размясціць аб’яву аб жаданні мужчыны зладзіць свае асабістае жыццё ў «Шлях Кастрычніка». А што? Мужчына яшчэ малады, рукасты, жылплошчу мае. З’явіцца жанчына добрая, адзінота сыдзе, а з ім і праблемы з алкаголем.

— Сам знайду жанчыну. Вунь, сёння інтэрнэт есць. А піць кіну, — абяцае Уладзімір Сяргеевіч, пакідаючы пасяджэнне.

Такія ж абяцанні даюць яшчэ шэраг правапарушальнікаў. І вось, што цікава: ні адзін з іх «не цягне» на хранічнага алкаголіка. Адзін п’е ад гультайства, іншаму прыгод хочацца, трэцяму — яркіх эмоцый. Усе прызнаюць, што ў выніку, акрамя праблем, нічога не атрымалі. Так навошта ж піць?

— Не трэба піць! — сцвярджае, квітнеючы, як майская ружа, Віктар Іванавіч. — Вось я кінуў і ўсе наладзілася…

У яго, сапраўды, усе наладзілася, а раней разбіралі Віктара Іванавіча не адзін раз. Мужчына дайшоў да дна і сам прасіў участковага інспектара: «Чуеш, будзь сябрам, пасадзі мяне ў турму, а тое есці, нават, няма чаго…». Але вось з алкаголем завязаў, уладкаваўся на працу, у доме навеў парадак, у халадзільніку — прадукты на любы густ. А галоўнае? Галоўнае, у доме з’явілася гаспадыня.

— У мяне ўсе добра. На самай справе, — Віктар Іванавіч не ў сілах стрымаць радаснай усмешкі. — Пачаў даўгі па аліментах пагашаць. Вось-вось разлічуся з абавязкам па камуналцы.

Ужо сыходзячы, ён павярнуўся: «Дзякуй вам! Сам бы не змог. А так? У мяне ўсе добра!».

Гэта «ДЗЯКУЙ» і есць галоўная ўзнагарода для членаў СГПАП. Калі хоць адзін чалавек стаў на правільны шлях і ў яго ўсе наладзілася ў жыцці, то праца не была марнай. Нездарма ж кажуць, што здзейсніць памылку, спатыкнуцца можа любы чалавек. Гэта не страшна. Страшна, не ўсвядоміць гэтага, перастаць змагацца, апусціцца маральна, страшна — не падняцца з каленяў. А гэта ж магчыма! І Віктар Іванавіч таго прамы доказ. Цьфу-цьфу, хоць бы не ссурочыць…

Ганна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ