На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх. У лік запрошаных на разгляд камісіі на гэты раз трапіла выключна дарослая катэгорыя грамадзян нашага раёна. Усе гэтыя незнаёмыя адзін адному людзі на самой справе звязаны паміж сабой адным нябачным ланцугом. Агульнай для іх бядой стаў алкаголь. Ні складанае фінансавае становішча, ні дрэнныя паводзіны дзяцей ушколе, і нават не антысанітарыя ў доме — не абураюць да такой ступені членаў камісіі, як п’яныя маці і бацькі, побач з якімі знаходзяцца дзеці. Бо гэта і ёсць першапрычына ўсяго сямейнага недабрабыту…

Сімпатычная маладая жанчына Іна Мікалаеўна з выгляду зусім не падобная на асацыяльную асабу. Між тым, у лютым гэтага года была заўважана на прагулцы з маленькім дзіцём у нецвярозым стане. Пасля гэтага з сям’ёй была праведзена работа, і гэты непрыемны выпадак можна б было лічыць «непаразуменнем», ды й забыць пра яго, але… У жніўні на Іну Мікалаеўну быў складзены адміністрацыйны пратакол супрацоўнікамі праваахоўных органаў за распіцце спіртных напояў у грамадскім месцы.

— У цэнтры праходзіла святкаванне, выпіла крышачку піва. Пасварыліся з сястрой, дык яна мяне знарок здала ў міліцыю, ведаючы, якія непрыемнасці гэта мне прынясе, — паясняе жанчына членам камісіі.

— Ведаеце, што калі будзе яшчэ два падобных пратаколы, дык можна ўжо збіраць дакументы ў лячэбна-працоўны прафілакторый? — задае пытанне намеснік старшыні камісіі Аксана Прыснакова.

— Мне здаецца, гэта сон, гэта не са мной адбываецца, тое, што патрапіла на раённую камісію. Для сябе ўжо зрабіла пэўныя высновы, — кажа Іна Мікалаеўна.

У доме чысціня і парадак, дзіцё дагледжана. Большую частку Іна Мікалаеўна гаспадарыць самастойна, бо муж падоўгу знаходзіцца ў ад’ездзе.  Быццам бы шчаслівая сям’я, але вось паказалася не ў лепшым колеры.

Больш падрабязна чытайце ў раённай газеце «ШК» за 5 кастрычніка №76

Алена Баравікова 

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ