Беларуская мова — гэта ўсходнеславянская мова, узыходзячая, на думку адных даследчыкаў, да старажытнарускай мовы, а на думку іншых — да племянных гаворак радзімічаў, дрыгавічоў і крывічоў, што існавалі яшчэ да фарміравання агульнай старажытнарускай мовы.
Канчатковае адасабленне старабеларускай мовы ад іншых усходнеславянскіх адбылося ў XIV стагоддзі, калі старабеларуская стала адной з асноўных моў ВКЛ.
Да канца XVI стагоддзя старабеларуская мова іграла ў Вялікім Княстве Літоўскім дамінуючую ролю. Вельмі вялікі ўплыў на развіцце літаратурнай беларускай мовы аказаў заснавальнік кнігадрукавання на беларускай мове Францыск Скарына (прыблізна каля 1490-1541 гг.), менавіта ен пераклаў на беларускую мову Біблію.
Аднак затым яна была паступова выцеснена польскай, і ў наступныя стагоддзі заставалася бытавой мовай пераважна сельскага насельніцтва. З 1696 года польскі сейм увогуле афіцыйна забараняе беларускую мову, як у дзяржаўным ужытку, так і ў справаводстве. Але яе актыўна працягваюць выкарыстоўваць пры вусных зносінах.
У царскай Расіі беларускую мову лічылі адной з гаворак рускай. Тым не менш, да канца ХІХ стагоддзя на аснове беларускіх гаворак сфарміравалася літаратурная мова, якая і была пакладзена ў аснову сучаснай беларускай мовы.
У 1995 годзе на рэферэндуме больш за 83 % жыхароў Беларусі падтрымалі прапанову надаць рускай мове статус другой дзяржаўнай, і сёння руская і беларуская мовы ў Рэспубліцы Беларусь юрыдычна раўнапраўныя.
У беларускай мове захавалася мноства архаічных старажытнаславянскіх слоў: вёска, вавёрка, вяпрук, жыхар, пярун. Маюцца словы, агульныя з заходнеславянскімі: зычыць, пуга, агіда, гузік, карак, шлюб, брама, кахаць, трымаць, качка, паркан, цікавы, суніцы, цнота, тлум и др., а таксама такія, што прыйшлі ў нашу мову праз польскую, запазычанні з лацінскай: колер, густ, імпэт, аркуш, келіх, кварта, мэта, аматар, папера, адукацыя, лямант, кляштар, алей, кошт, верш, сэнс, цэгла, палац, фэст, воцат — і нямецкай мовы: фарба, бавоўна, варты, ганак, дах, ланцуг, гатунак, друк, жарт, рахунак, ліхтар, кшталт, нырка, гандаль, шкода, вага, хваля, шпак, грубка.
Пра беларускую мову кажуць, што яна вызначаецца сваей мілагучнасцю. Трэба адзначыць, што найбольш мілагучныя мовы сусвету — гэта італьянская і ўкраінская. І маюць яны такую асаблівасць, што бадай заўсёды ў словах, сказах сустракаецца роўная колькасць галосных і зычных (1:1).
Беларуская ж мова паводле чаргавання галосных і зычных гукаў набліжаецца да згаданых моў, але ўсе ж поўнай роўнавагі не дасягае. На дапамогу прыходзяць асабліва музычныя гукі (падвойныя мяккія зычныя, а таксама мяккія «дз», «ц» » л», «н» і г.д.), якія надзвычайна ўзбагачаюць гукавую кампазіцыю. На фоне гучання гэтых мяккіх цвердыя вылучаюцца ў якасьці акампануючых, што ўвогуле і дазваляе дасягнуць найвялікшай меладыйнасьці.
Вось, напрыклад, урывак з твору «Людзі на балоце» Івана Мележа (дарэчы, аднаго з маіх любімых твораў у беларускай літаратуры): «…Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку. Нядоўга было чакаць і малін, што густа спелі ў гадзючых зарасніках. Малеча і старыя, каго не бралі рабіць на сенажаць ці ў поле, з дня ў дзень снавалі па лесе з лазовымі каробкамі і кошыкамі. Кожны зручны момант хапаліся з лугу, з поля ў лес і жанкі, і мужчыны, працаўнікі — у лесе цяпер была важная праца. Ягады былі не якія там прысмакі, як у другіх, — у Куранях ягадамі карміліся, ягады збіралі, сушылі на продаж, на грошы, на чорны зімовы ці веснавы дзень. Лес быў памочнік полю, скупой, ненадзейнай зямлі…»
Прыгожа? Безумоўна, што да.
Я, напрыклад, не вельмі добра размаўляю па-беларуску, але вельмі люблю чытаць на сваей роднай мове. Чытаю, як песню слухаю…
Сення такі важны дзень, і трэба абавязкова, хоць крышачку паразмаўляць па-беларуску.
Яніна МАВІЧ

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ