Да, да. Менавіта так, без страху і трывогі адкрыла дзверы ў новы чароўны свет ведаў, новых адкрыццяў і дасягненняў Валерыя. З 1 верасня — вучаніца Бяседавіцкага ВПК.

— Ой і не ведаю, адкуль у яе такая цяга да ведаў, — дзівіцца маці Алена Уладзіміраўна. — Яна ўмее і лічыць, і чытаць, і нават трохі англійскую мову ведае…

Як прызналася сама Лера, да англійскай мовы ў яе асаблівая любоў. Адкуль? І сама не ведае. Толькі вось нават, калі глядзіць мультфільмы, то аддае перавагу тым, что на замежнай мове.

— А табе што? Усе зразумела? — дзіўлюся і я.

— Усе. Гэта ж мульцікі, — смяецца без пяці хвілін першакласніца.

Аднак дзяўчынка разумее, што хутка часу на забавы і гульні будзе значна менш. Гэта ж вам не жарты — быць школьніцай.

Валерыя да школы гатова: і сшыткі ўсе набыты, прыгатаваны алоўкі і альбом, лінейка і гумка. Усё ёсць. Хутчэй бы ўжо гэты запаветны дзень — Дзень ведаў. Леры вельмі хочацца пагуляць з школьнымі прыладамі, але яна толькі цярпліва іх перабірае. А раптам падчас гульні нешта сапсуецца. Не ісці ж у школу са сшыткам, на якім клякса?

Вось такая сур’езная першакласніца!

Яніна МАВІЧ

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ