Кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень пісьменства. Усе беларусы вельмі ганарацца сваей мовай і ставяцца да яе, як да вялікай культурнай спадчыны. Дзень беларускага пісьменства 2015 года прыпадае на 6 верасня.
У гэты дзень аддаюць даніну не толькі роднай мове, але і ўсей культуры рэспубліцы, якая на працягу ўсіх стагоддзяў ўбірае ў сябе ўплыў бліжэйшых славянскіх суседзяў. Але пры гэтым пісьменнасць і культура Беларусі з’яўляюцца ні на што не падобнымі, і па-сапраўднаму унікальнымі.
Па ўсей Еўропе былі добра вядомыя нацыянальныя беларускія асветнікі. Яшчэ некалькі стагоддзяў назад у старым свеце грымела імя Францыска Скарыны. Яго аднолькава пачыталі і еўрапейцы, і землякі ў Беларусі. Яшчэ адна вядомая асоба — Кірыла Тураўскі. Імя Семяона Полацкага звязваюць з пачаткам тэатральных традыцый краіны, а Еўфрасіння Полацкая прамяняла матэрыяльныя даброты на радасці асветы, аддаўшы сябе на служэння беларускай асвеце.
Упершыню Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў 1994 годзе ў Полацку. Галоўнымі дзеючымі асобамі свята становяцца вядомыя дзеячы мастацтва, навукоўцы, проста вядомыя ў Беларусі людзі. Кожны дзень пісьменства не абыходзіцца без гасцей з блізкага і далекага замежжа, а таксама вядомых беларусаў, якія жывуць за межамі сваей гістарычнай Радзімы, але пры гэтым захавалі родную мову і культуру.
Свята традыцыйна праходзіць у гарадах і паселках, з якімі цесна звязана жыцце знакамітых дзеячоў Беларусі. У гэтым годзе яно ўпершыню пройдзе ў Шчучыне.
Як паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч, Гродзенская вобласць у цэлым і Шчучынскі раен у прыватнасці багатыя на людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у развіцце айчыннай культуры. Зараз у горадзе падрыхтаваны да Дня пісьменства больш за 50 новых аб’ектаў: кніжны магазін, княжацкі палац і раенная бібліятэка. Нагадаем чытачам, что сучасны Шчучынскі раен — радзіма Цеткі (Алаізы Пашкевіч), вядомай паэтэссы, асветніцы, грамадскага дзеяча.

Можна з гонарам гаварыць пра беларускіх літаратараў, якія пакінулі значны след у сусветнай культуры. Самым вядомым за мяжой пісьменнікам Беларусі з’яўляецца Васіль Быкаў, чыімі творамі аб вайне немагчыма не захапляцца, іх героям не суперажываць. Па кнігах Быкава знята велізарная колькасць фільмаў, а таксама пастаўлены оперныя творы і балеты.
Напэўна, цяпер няма чалавека, які б не чытаў «Хутары паблізу Дзіканькі» Гогаля. Нават «Галівуд» прыклаў руку да экранізацыі гэтага бессмяротнага твора. Але ж мала хто ведае, што ў XIX стагоддзі ў Гогаля быў канкурэнт, які пісаў у падобнай жа манеры. Ян Баршчэўскі — асноўным тварэннем аўтара з’яўляецца зборнік фантастычных твораў з жыцця беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» у 4-х тамах. Творы напісаны пад відавочным уплывам беларускага народнага фальклору.
А хто ж зараз не выкарыстоўвае ідыему Кандрата Крапівы «свінтус грандыезус»?…
А «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына — толькі чытай і захапляйся…
А хто ж не марыў аб неверагодных прыгодах, як у «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра.
Спадчына беларускіх літаратараў, дзеячоў культуры велізарная і багатая.
Нямала сярод сучасных пісьменнікаў Беларусі вядомых шырокаму чытачу. Праўда, шкада, што большасць з іх публікуецца ў Расіі, і гэта камерцыйныя праекты. Такія, як Вольга Тарасевіч, Ганна Альхоўская, Анатоль Драздоў, Андрэй Федарэнка і іншыя.
Нягледзячы на тое, што рэспубліканскае свята пісьменства пройдзе ў горадзе Шчучыне Гродзенскай вобласці, хацімчане гэты дзень без увагі не пакінуць.
Ва ўсіх установах адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя дасягненням беларускага пісьмовага слова. Інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, літаратурныя гасцеўні, творчыя конкурсы і многія іншыя мерапрыемствы закліканы нагадаць школьнікам і дашкалятам аб пісьменніках і паэтах, асветніках і грамадскіх дзеячах, што сваей дзейнасцю ўслаўляюць нашу краіну, і наш раен, у прыватнасці.
Падключыліся яшчэ ў сярэдзіне тыдня да святкавання Дня пісьменства і ўсе бібліятэкі раена. Арганізаваны тэматычныя выставы літаратуры, у тым ліку, прысвечаныя творчасці нашых землякоў. Работнікі бібліёбуса рэкамендавалі чытачам, у першую чаргу, кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Таксама прайшлі мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Работнікі дзіцячай бібліятэкі прапанавалі школьнікам прыняць удзел ва ўроку-падарожжы «Шануй роднае слова». Бібліятэкары цэнтральная раеннай бібліятэкі для навучэнцаў ДПЛ-16 правялі пазнавальны серпантын «Пока язык храним и в слове зреет свет — мечтам предела нет». А ў Забялышанскай бібліятэцы чытачоў чакала гістарычнае падарожжа «І чую продкаў галасы, і бачу нашых дзен карэнні».
Вытокі беларускага пісьменства знаходзяцца ў глыбокай старажытнасці. Яны непарыўна звязаны з фальклорам, які лічыцца адным з найбагацейшых у славянскім свеце. І гэта тая спадчына, якой сапраўды трэба ганарыцца.

 

Да развагі:

Выказванне з інтэрнэта Макса, турыста з Вялікабрытаніі: «Беларуская мова — гэта таксама сувенір. І, магчыма, самы дарагі і рэдкі. Бо яго, на жаль, так цяжка знайсці, нельга адвесці і падарыць сябрам і сваякам, але пры гэтым ен ўлюбляе ў сябе з першых гукаў…»

Тлумачыць загадчык аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовы i лiтаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі Веранiка Курцова: «Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250-500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць «шапа, пляшка, лаўка, калодзезь», а праз колькі хат — «шафа, бутэлька, крама, студня». Паводле «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак», на кожнае слова можа прыходзіцца да дзясятка варыянтаў.
Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае — ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае — адбірае. Цяжка нам казаць пасля мілагучнага «акно» «окны» — мы кажам «вокны». Не кладуцца на нашы языкі і вусныя спалучэнні «нія» і «ніе» — мы і не цягнем іх, а проста паўтараем: «Насенне, начыненне, меркаванне».

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ