Жыву у Беларусі — і тым ганаруся!

Жыву у Беларусі — і тым ганаруся!

204
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Радзіма… Як шмат гаворыць гэта слова. Родны край — гэта людзі, рэкі, лясы Беларусі. Яе ціхае абаянне праяўляецца паступова — у мяккіх пераліўках ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, у зеляніне прывольных палёў, у падбадзёрлівым водары сасновага бору, у сумным крыку жураўлёў. Кожны чалавек любіць  сваю краіну за яе цудоўную прыроду, культуру, мяккасць фарбаў. Што можа быць больш годным, чым любоў і гонар за яе. Не любіць Радзіму, гэтак жа ненатуральна, як не кахаць маці…

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках абласной  акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся” прайшлі раённыя этапы конкурсаў: даследчых работ “Тапаніміка роднага краю”, фотаздымкаў “Мая чароўная Беларусь”, аграбіялагічнага конкурсу “Юны натураліст”.

Па выніках рашэння журы ў конкурсе даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” па намінацыі “Пасёлкі гарадскога тыпу” дыпломам 2 ступені  адзначана Паліна Траханава, навучэнка СШ № 2 (кіраўнік Вольга Летнікава), у намінацыі “Сельскія населеныя пункты” дыплом 1 ступені ў Таццяны Северцавай, навучэнкі Бяседавіцкага ВПК (кіраўнік Аксана Пруднікава).

Але рабяты даказалі, што не толькі славесна могуць расказаць аб сваёй роднай старонцы, а яшчэ і ў малюнках. У конкурсе фотаздымкаў “Мая чароўная Беларусь” у намінацыі “Беларусь сінявокая” пераможцай стала Паліна Траханава, навучэнка СШ №1 (кіраўнік Кацярына Тоўстая),  а ў намінацыі “Дзівоснае побач” — Марыя Петрачэнка, навучэнка СШ №1 (кіраўнік Кацярына Тоўстая). Акрамя гэтага ў намінацыі “Тэхна Рух” пераможцам стаў Ягор Дзёмкін, навучэнец СШ №1 (кіраўнік Кацярына Тоўстая), а ў намінацыі “Беларусь у фармаце 3D” вельмі цікавыя ідэі прапанавала Вольга Уласенка, навучэнка РЦТДзіМ “Ветразь надзей” (кіраўнік Аляксандр Каржоў).

У аграбіялагічным конкурсе “Юны натураліст” дыплом  1 ступені ў намінацыі “Сад адной культуры” у Юліі Ігнаценка, навучэнкі СШ №2 (кіраўнік Вольга Ігнаценка), дыплом 2 ступені ў намінацыі «Калекцыя кветак» у Аліны Кавалёвай, навучэнкі Бяседавіцкага ВПК (кіраўнік Вольга Попікава).

Віншуем рабят і жадаем поспехаў у далейшым вывучэнні роднага краю.

Уласн. інфарм.

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ