Яніна Ткачова

Вось і скончыўся чарговы навучальны год. Зрэшты, у тэксце есць памылка: ён чарговы для ўсіх, акрамя выпускнікоў. Для іх ён апошні…_AAA6729

На мінулых выхадных у сярэдніх навучальных установах раена прайшлі выпускныя вечары. Заўседы кранальнае мерапрыемства. Незвычайна элегантныя кавалеры, выдатныя грацыезныя дамы — у іх і не пазнаць учорашніх шкаляроў.

Сярод выпускнікоў два, а дакладней дзве ўладальніцы залатыхмедалеў. Вучаніца СШ №1 ЯнінаТкачова і вучаніца СШ №2 Анастасія Балыка. Абедзве — прыгажуні. Абедзве — разумніцы. І хоць пачатак іх дарослага жыцця ў невялікай ступені падобны, кожная з «залатых дзяўчынак» абрала свой уласны шлях.

Анастасія збіраецца паступаць у медыцынскі ўніверсітэт (дарэчы прафесію медыка ў гэтым годзе выбралі многія выпускнікі СШ №2). Чаму? Насця прызнаецца, што ўсведамляе на колькі цяжкім будзе шлях, але яна таксама ведае, якая важная гэтая прафесія.  «Што можа быць танней, чым дапамагаць людзям? — кажа ў размове дзяўчына. — Здароўе — самая галоўная каштоўнасць. І быць датычнай да таго, кааб людзі вакол былі здаровыя, а значыць шчаслівыя – вельмі ганарова, хоць і адказна».

А вось Яніна абрала вельмі цікавую, але незвычайную спецыялізацыю – яе будучая прафесія звязана з радыетэхналогіямі. «Заўседы любіла кампутары і ўсе, што з імі звязана, — дзеліцца Яна. — А з гэтым кірункам дзейнасці звязана будучыня. Вось гэтак і я сваей працай буду ствараць будучыню чалавецтва».

Дзяўчаты глядзяць наперад без страху і боязі. Напэўна, гэта правільна, бо маладосці ўсе па плячы. А вось у сваё школьнае мінулае глядзяць з настальгіяй. Прызнаюцца, што будзе не хапаць школьнай дружбы, весялосці, а яшчэ… Крыху шкада, што заўседы-заўседы не могуць быць побач бацькі…

Ці атрымаецца ўсе задуманае ў выпускнікоў Хоцімшчыны? Мы верым, што так. Бо ўсе яны маладыя і ўпартыя, прагныя да славы і поўныя надзей. Менавіта такім пакараецца лёс.

Яніна МАВІЧ

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ