На бягучым тыдні Сяргей Дземідзенка, старшыня Хоцімскага райвыканкама правёў прыём грамадзян. 

Так да яго звярнулася Наталля Уладзіміраўна. Жанчына прасіла дапамогі ў паскарэнні афармлення дакументаў на дом, які яны з мужам выкупляюць у ААТ «Батаева». Частка дакументаў ужо гатовая, справа, як гаворыцца, за малым — адна даведка ад бухгалтара сельгаспрадпрыемства.

Сяргей Сяргеевіч даручыў у самы кароткі тэрмін падрыхтаваць дакумент. Адпаведным службам выкананне даручэння ўзяць пад кантроль.

Раіса Аляксандраўна ж не задаволеная ўмовамі працы.

— Вось ужо тры дні, як нас не падвозяць да месца працы, — расказвае жанчына, якая працуе на малочным комплексе ААТ «Ліпаўка», а жыве ў Хоцімску.

«На прадпрыемстве часовыя цяжкасці», — тлумачыць яго кіраўнік Ігар Татарчук.

Старшыня райвыканкама параіў кіраўніку ААТ усё ж арганізаваць падвоз работнікаў, а калі гэта па аб’ектыўных прычынах немагчыма — апавяшчаць іх аб гэтым загадзя. Дарэчы, заўважыў, што, напрыклад, калі да школы менш за 3 км, то і дзяцей да ўстановы адукацыі не падвозяць.

Вось, напрыклад, і кіраўнік гаспадаркі дабіраецца да месца працы не на службовым транспарце, а на асабістым (заўв. аўт.), таксама, як і шмат іншых жыхароў раёна.

Зрэшты, як аказалася, у Раісы Аляксандраўны есць і яшчэ прэтэнзіі да ўмоў працы. Некаторыя з іх Сяргей Сяргеевіч прызнаў аб’ектыўнымі і даручыў ліквідаваць недахопы, а ў цэлым прыняў «саламонава рашэнне»: кіраўніцтву гаспадаркі трэба яшчэ раз азнаёміць сваіх работнікаў з умовамі іх працы, распарадкам працоўнага дня, іншымі нормамі, якія рэгламентуюць працоўныя адносіны паміж наймальнікам і работнікам, а жанчыне, калі яе катэгарычна не задавальняюць умовы працы, знайсці іншае месца працы. Напрыклад, у ААТ «Хоцімскі Тэхнакомплекс», які размешчаны бліжэй да яе дому.

Ганна МАВІЧ.

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ