Знайсці падыход да кожнага кліента — крэда Валянціны Агароднікавай

Знайсці падыход да кожнага кліента — крэда Валянціны Агароднікавай

1144
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

У апошнія гады рынак страхавых паслуг імкліва развіваецца, удасканальваецца сістэма страхавання, з’яўляюцца новыя віды. Для нас ужо стала звычайнай з’явай страхаванне аўтамабіляў, маёмасці, бізнесу, прафесійных рызык і ўласнага здароўя. З’яўляюцца новыя страхавыя кампаніі, аднак, Белдзяржстрах з’яўляецца нязменным лідэрам у гэтай галіне. Большая частка насельніцтва аддае перавагу ўручаць спакой за сваю будучыню надзейнаму і праверанаму часам абаронцу.

Напярэдадні прафесійнага свята наведалася ў прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Хоцімскаму раёну, дзе пагутарыла з прыемнай жанчынай — Валянцінай Агароднікавай (на здымку).

Не так даўно мне даводзілася звяртацца да яе па страхавому выпадку ў дзіцяці. Ужо тады яна падалася мне ветлівым чалавекам. І вось выпадак, прыйшлося сустрэцца зноў па іншай, больш прыемнай нагодзе.

Працуе Валянціна Уладзіміраўна ў Белдзяржстраху нашага раёна з 2009 года. Прыйшла ў калектыў у якасці спецыяліста першай катэгорыі, цяпер ужо выконвае абавязкі вядучага спецыяліста. У круг яе абавязкаў уваходзіць: арганізацыя працы страхавых агентаў па выкананні плана паступленняў страхавых узносаў, складанне разлікаў па выплаце страхавой кампенсацыі як па маёмасных відах страхавання, так і асабістаму, праводзіць рэвізіі работы страхавых агентаў, правярае правільнасць запаўнення дамоваў.

Выязджае і на аб’екты ў якіх адбыліся страхавыя выпадкі. Робіць агляд, збірае ўсю неабходную інфармацыю для дакладнага разліку прынесенага ўрону, падрыхтоўвае дакументы для перадачы ў бухгалтэрыю для выплаты пацярпелым. Гэта даволі складаная праца, бо трэба дакладна вызначыць сур’ёзнасць таго, што адбылося, усё правільна пралічыць. Даволі крапатлівы працэс.

І гэта яшчэ не ўсё. Акрамя таго, што Валянціна Уладзіміраўна курыруе працу страхавых агентаў, яна і сама заключае дамовы абавязковага і добраахвотнага страхавання. Дзякуючы ўласцівым ёй якасцям, такім, як прыстойнасць, добрасумленнае стаўленне да працы і цярпенне, яна ўмела выконвае сваю працу, падчас якой здольная знайсці падыход да любога, пераканаць яго ў важнасці, неабходнасці і, самае галоўнае, у выгаднасці страхавання для таго, хто звярнуўся да яе.

Калегі ў калектыве пра яе адгукаюцца як пра добрага спецыяліста, які ведае сваю справу, добрым таварышы, які заўсёды прыходзіць на дапамогу.

Ва ўсе часы чалавек імкнуўся здабыць пачуццё абароненасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Менавіта такую надзейную апору і даюць ужо на працягу многіх гадоў нашы вопытныя і добразычлівыя спецыялісты Белдзяржстраху.

Алеся СЕНЧАНКА.

Фота аўтара

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ