Сям'я Іванушчак прымае падарункі ад валанцёраў АА «БРСМ» і супрацоўнікаў РАНС

Выдатная пара — лета! Для кожнага чалавека яно пачынаецца па-рознаму: прыляцелі ластаўкі, заквітнелі рамонкі, пасаджаны агарод, адпускны настрой. А для большасці дзяцей першыя дні лета — імклівае набліжэнне самых доўгіх вакацый. Нездарма, менавіта ў гэты дзень,1 чэрвеня, адзначаецца сусветнае дзіцячае свята.

У Міжнародны дзень дзяцей валанцёры «Добрае сэрца» ГА «БРСМ» сумесна з супрацоўнікамі РАНС наведалі сем’і, падшэфныя БРСМ, каб уручыць школьныя прыналежнасці, цацкі, вопратку і салодкія ласункі. Дзеткі былі рады такому візіту, бо атрымліваць падарункі вельмі прыемна ўсім без выключэння, асабліва самым маленькім. Галоўны спецыяліст РК ГА «БРСМ» Дзіяна Рабцава выказала словы падзякі членам ПА ГА «БРСМ» аддзела па НС, дзякуючы іх матэрыяльнай падтрымцы дзеткі ў гэты дзень не засталіся без увагі, а іх шчаслівыя твары і ўсмешкі сталі самай лепшай узнагародай для прысутных гасцей.
Таксама падчас візіту супрацоўнікамі РАНС быў праведзены супрацьпажарны інструктаж аб мерах і правілах паводзін у побыце, бацькам было растлумачана пра адказнасць за пакіданне дзяцей без дагляду, праведзена гутарка на тэму «Папярэджанне дзіцячага траўматызму — навучанне дзіцяці правілам бяспекі».
Дзеці — наша будучыня: будучыя лекары, міліцыянеры, настаўнікі, журналісты, і толькі ад іх залежыць, якім стане гэты свет. Вельмі важна, каб над іх галавой заўсёды было мірнае неба, радасць у вачах і шчырыя ўсмешкі — тады шчаслівых людзей на Зямлі будзе больш.

Уласн. інфарм.

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ