З 3 па 7 красавіка у краіне пройдзе аперацыя “Арсенал”. Супрацоўнікі міліцыі засяродзяцца на пошуку незаконнай зброі і  боепрыпасаў. Таксама будуць правярацца ўмовы захоўвання зарэгістраванай зброі.

Каб пазбегнуць непапраўных наступстваў, Хоцімскі РАУС пераканаўча просіць вас здаць незаконна захоўваемую зброю. Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.

Паважаныя грамадзяне! Калі вам стала вядома пра факты незаконнага захоўвання вышэйзгаданых рэчаў, просім паведаміць пра гэта ў Хоцімскі РАУС па тэлефоне даверу 33-055, альбо ва УУС Магілеўаблівыканкама па тэлефоне даверу 8-0222-29-57-10, або ў Хоцімскі РАУС па тэлефонах 31-302, 102. Ананімнасць гарантуецца.

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ