На бягучым тыдні адбылося планавае пасяджэнне раеннай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, пад кіраўніцтвам Мікалая Хучава, старшыні камісіі, намесніка старшыні райвыканкама, у рамках якога быў абмеркаваны шэраг пытанняў, накіраваных на процідзеянне карупцыйных з’яў. У прыватнасці, было разгледжана пытанне «Аб стане работы па барацьбе з карупцыяй на тэрыторыі Хоцімскага раёна». Як канстатавала Ірына Хучава, намеснік пракурора раена, за мінулы перыяд бягучага года ў раене распачаты дзве крымінальныя справы карупцыйнай накіраванасці: 1 — па арт. 210 ч.1 Крымінальнага кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), 2 – па ч. 2 арт. 427 КК (службовы падлог).
Акрамя таго, былі разгледжаны вынікі праверак: дэкларацый аб даходах, працы камісій па процідзеянні карупцыйным з’явам устаноў і арганізацый, а таксама прааналізавана сітуацыя з дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцямі прадпрыемстваў Хоцімшчыны. Варта адзначыць, што знешняй дэбіторскай запазычанасці прадпрыемствы і арганізацыі Хоцімшчыны не маюць, а ўнутраная ў параўнанні за аналагічны перыяд мінулага года знізілася.
Да прысутных была даведзена інфармацыя ў дадзеным кірунку генеральнай пракуратуры. Так, у 2016 годзе ў рэспубліцы ўлічана 1593 карупцыйных злачынствы (у 2015 — 1603). Рост колькасці выяўленых злачынстваў адзначаны ў Гродзенскай і Мінскай абласцях. Павялічылася колькасць улічаных фактаў атрымання хабараў (на 31,5%). У той жа час, знізілася колькасць крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні ўлады або службовымі паўнамоцтвамі.
Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў назіраецца ў сферах дзяржаўнага кіравання, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю і будаўніцтва.
Аналіз выяўленых карупцыйных злачынстваў сведчыць аб тым, што найбольш распаўсюджанымі спосабамі іх здзяйснення з’яўляюцца выкарыстанне дзяржаўных сродкаў для асабістых патрэб, неабгрунтаванае спісанне матэрыяльных каштоўнасцяў, прыніжэнне іх кошту пры адчужэнні блізкім сваякам або з прычыны атрымання матэрыяльнага ўзнагароджання (хабару), прадастаўленне неабгрунтаваных ільгот і пераваг матэрыяльнага характару для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць.
Улічваючы гэтую інфармацыю, камісіяй быў заслуханы шэраг кіраўнікоў і адказных спецыялістаў па раней выяўленых парушэннях, дадзены шэраг рэкамендацый і вылучаны патрабаванні для выканання.
— З шкадаваннем, даводзіцца канстатаваць, але амаль палова злачынстваў або правапарушэнняў карупцыйнага характару, што былі ўчынены ў раене, здзяйсняюцца не па намеры, а з-за банальных бязладнасці і халатнасці, — падвеў рысу старшыня камісіі. — Гэта кажа аб тым, што яшчэ не ўсе ўсведамляюць адказнасць і разумеюць наколькі шкодзяць эканоміцы карупцыйныя з’явы. Менавіта таму прафілактыцы трэба надаваць яшчэ больш увагі.

Яніна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ