Мяркуюць: «Тэатр пачынаецца з вешалкі». Упэўнена магу сказаць – Веткаўскі Дом культуры пачынаецца з прылеглай да будынка тэрыторыі. У які раз наведваю хоцімскую глыбінку, і бачу прыемную карціну, якая  ўражвае: усюды ідэальны парадак, каля клуба і ў самім будынку красуюцца разнастайныя кветкі, мудрагелістыя вырабы з пластыка, роўна скошаны траўнік… З адмысловым густам «гаспадарыць» тут вось ужо на працягу 19 год Святлана Зайцава, дырэктар Веткаўскага СДК.

— Святлана Аляксееўна, як атрымоўваецца падтрымліваць такую чысціню і парадак?

— Улічваючы наш маленечкі калектыў, на сённяшні дзень усяго два чалавека, гэта зрабіць, часам, бывае няпроста. Спраўляемся ў асноўным сваімі сіламі. Зразумеем, што да нас прыходзяць аднавяскоўцы, часта прыязджаюць госці-расіяне, таму здзіўляем іх не толькі сваімі канцэртамі, але чысціней і парадкам.

Святлана Аляксееўна чалавек вельмі сціплы, яна не прывыкла выхваляцца сваімі поспехамі і дасягненнямі, а іх, трэба адзначыць на рахунку Веткаўскага СДК, нямала. Падзячныя лісты і граматы ў чарговы раз сведчаць — чалавек займаецца любімай справай з усёй душой і стараннасцю. Атрымліваецца ў Святланы Аляксееўны гэта, трэба адзначыць, на належным узроўні.

— Вядома: адзін дасужы, ды недужы, — прызналася Святлана Зайцава. — Дзякуючы падтрымцы і суладнай працы нашых «веткаўцаў» атрымліваюцца цудоўныя канцэрты, асобы аншлаг — Навагоднія святы, 8 сакавіка, ДзеньПерамогі. Сёння мне хочацца адзначыць самы хактыўных жыхароў вёскі, якія ўдзельнічаюць у кожным мерапрыемстве. Гэта сям’я Вікторыі і Міхаіла Івашчанкі, Марына Кучанкова, Ала і Святлана Обухавы, Наталля Зябкіна, Надзея Паседзька, Аляксей Чудапалаў, Павел Ерашоў. Асобна хочацца адзначыць прац умастацкага кіраўніка Алены Зайцавай, якая адказвае не толькі за музычнае афармленне, сцэнарыі, але займаецца з дзеткамі сольнымі спевамі, праводзіць клубную працу гульнявой і экалагічнай накіраванасці. Дом культуры цесна супрацоўнічае з сельскім саветам, бібліятэкай, мы заўсёды імкнемся прыняць актыўны удзел у раённых праектах.

Святлана Аляксееўна вельмі творчы, крэатыўны, эрудыраваны, вяселы, шчыры, лагодны і гасцінны чалавек. Яна карыстаецца аўтарытэтам не толькі сярод вяскоўцаў, але і ў кругу родных і блізкіх людзей.  Пасля працы спяшаецца дамоў — нямалая хатняя гаспадарк атаксам апатрабуе шмат намаганняў, часу маркоціцца няма. Святлана разам з мужам, Мікалаем Міхайлавічам, выхавалі чацвярых цудоўных дзяцей, у якіх дарэчы ўжо свае сем’і. Хочацца адзначыць, што для родных яна не толькі самая лепшая маці, гаспадыня, жонка, але і бабуля шасцярых унукаў!

— Я вельмі люблю спяваць, у паўсядзенным жыцці часта звяртаюся да песні. Сёння вельмі часта забываюць аб народных традыцыях, — на развітанне сказала суразмоўца. Таму, менавіта на нас ляжыць адказнасць захаваць нашу спадчыну. Культурны работнік — вельмі творчая прафесія, асабіста для мяне гэта не проста работа. Я б сказала — гэта стан душы.

Патрэба ў творчасці была ў людзейзаўсёды.Сёння мы, па-ранейшаму, не можамжыць без лірычнайпесні, танца і вясёлыхпрыпевак. Таму, Дом культуры для многіхз’яўляеццаагменемвыдатнага, месцам, дзе душа адпачывае, весяліцца, а часам, можа і зажурыцца.

Вольга Мірава

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ