Па ініцыятыве рэдакцыі раённай газеты «ШК»  пры падтрымцы ўстаноў адукацыі раёна прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытачоў «Жывая
класіка». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 40 чалавек: ад вучняў пачатковых класаў да старшакласнікаў. Рабяты падарылі сапраўднае свята роднай мовы, беларускага слова.

Гучалі самыя разнастайныя творы беларускіх паэтаў: ад далікатных лірычнасцю твораў да вельмі сур’ёзных, якія прымушаюць плакаць.

Мікіта Паўлюцін (Бяседавіцкі ВПК)
Мікіта Паўлюцін (Бяседавіцкі ВПК)

Варта адзначыць, што падчас конкурсу была прыкметна значная праца педагогаў, настаўнікаў пачатковых класаў і выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, не проста фарміруючых пісьменных школьнікаў, а выхоўваючых любоў да роднай мовы.
Журы ў складзе: Ганны Мармузевіч, галоўнага рэдактара «ШК», Таццяны Паседзька, галоўнага рэжысёра РЦК, Вольгі Калтуновай, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, і Іны Чапелкінай, метадыста РВМК, прыйшлося вельмі нялегка, бо кожнае выступленне па-свойму захапляла і ўражвала.
Але конкурс есць конкурс, а ў ім — пераможцы.
Ва ўзроставай катэгорыі сярод вучняў пачатковых класаў тройка лідэраў выглядае наступным чынам: 3-е месца ў Алены Кудрашовай (СШ №2); 2-е — у Варвары Малойка (СШ №1), першае месца заваяваў сваімі артыстызмам і непасрэднасцю вучань СШ №1 Аляксей Старасценка.
Сярод вучняў 5-6 класаў 3-е месца ў Лады Мармузевіч (СШ №1), 2-е заняла Ганна Аліева (СШ №2), першае — Марыя Трубнікава (Трасцінскі ВПК).
А вось сярод вучняў 7-8 класаў усе тры прызавых месцы ўзялі школьнікі СШ №2: 3-е — у Віялеты Гранковай, 2-е — у Анастасіі Прошкінай, 1-е — ва Уладзіслава Піўчанкі (трэба заўважыць, што пасля таго, як хлопец прачытаў верш С. Грахоўскага «Мама», у зале засталося не шмат людзей, на вачах якіх не было б слез).
Не жартоўная барацьба разгарнулася і сярод старшакласнікаў. 3-е месца дасталася Мікіце Паўлюціну (Бяседавіцкі ВПК), 2-е — Ганне Панчышкінай, першае — Марыі Рагоўскай, якая зусім па-даросламу словамі верша П. Панчанкі «А мову ледзь не затапталі…» падняла праблему выкарыстання беларускай мовы сучаснікамі.
Пераможцы (1 месца) атрымалі ад рэдакцыі памятныя падарункі — кнігі, якія дапамогуць ім стаць яшчэ больш адукаванымі, а таксама юным чытачам трэба будзе адстойваць гонар Хоцімшчыны на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца ў маі.
Ганна МАВІЧ

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ