Нарочь

Яшчэ не паспела цалкам усталявацца цёплае летняе надвор’е, а шчырыя аматары турызму, якія за зіму засумавалі па вандроўкам і прыгодам, старанна пачалі баразніць абшары Інтэрнэту ў пошуках цікавых прапаноў адпачынку. Сярод іх апынулася і я. Праглядаючы разнастайныя прапановы турагенцтваў, неяк раней зусім выпадкова натыкнулася на тэлешоу з падобнай тэмай — «Беларусь для замежнікаў». Сэнс перадачы ў чым? Брытанец Сцівен Хол падарожнічае па славутых мясцінах нашай роднай Беларусі, якая аказвае на яго вялікае ўраджанне. І тут мяне ахінае думка. Беларусы штогод напружваюць сябе, куды б паехаць адпачыць за мяжу, не задумваючыся,  колькі прыгожых і цікавых месцаў існуе ў роднай краіне. Увогуле, Беларусь, як турыстычны кірунак, развіваецца вялікімі тэмпамі. Але, нягледзячы на наяўны турысцкі патэнцыял, выгаднае геапалітычнае становішча, наяўнасць багатай культурнай і прыроднай спадчыны, наша рэспубліка займае вельмі сціплае месца на сусветным турысцкім рынку і істотна адстае ад суседніх дзяржаў. Але тут трэба ўлічваць іншае: няхай у нас няма тых багатых карысных выкапняў, як у іншых краінах, але  гасцінная і ветлівая Беларусь ва ўсе часы славілася сваімі ўнікальнымі прыроднымі багаццямі, каларытнымі сельскімі пейзажамі і пышнай архітэктурнай спадчынай магутнай дынастыі Радзівілаў. Тут у асяроддзі казачна прыгожай прыроды векавыя пушчы змяняюцца бязмежнымі палямі, а люстэрка азёр — бліскучымі стужкамі рэк. Праводзячы маніторынг самых упадабаных беларусамі месцаў, для сябе вызначыла маршрут, па якому абавязкова здзейсню падарожжа пры першай магчымасці.хотимск

Наведваючы Беларусь, нельга не прыехаць у цудоўны Брэст, каб паглядзець на Брэсцкую крэпасць, якая стала для шматлікіх пакаленняў знакам мужнасці, устойлівасці і адвагі. Вандруючы па «зямлі пад белымі крыламі», нельга не наведаць Белавежскую пушчу, на тэрыторыі якой ёсць усе магчымасці для паўна вартаснага адпачынку: гасцініцы, рэстараны, кафэ і спартыўныя пляцоўкі. Яшчэ адным з славутых месцаў Беларусі з’яўляецца Сафійскі сабор, які стаў адной з старажытных хрысціянскіх святынь. Тут размяшчаецца музей гісторыі архітэктуры храма, штогод праходзяць міжнародныя фэсты арганнай і камернай музыкі. Немагчыма прайсці стараной і пышны палацава-паркавы ансамбль у цэнтры Гомеля, які часам завуць «Беларускім Пецергофам». Навошта ехаць на Гаваі, Мальдывы ці Галапагосы? У Беларусі ёсць свае Мальдывы, якія можна ўбачыць, прыехаўшы ў Краснасельскія крэйдавыя кар’еры, якія вельмі ўразяць сваёй маляўнічасцю.

Калі атрымаецца можна з’ездзіць і на Браслаўскія азёры, бо гэта цэлы водны свет, які складаецца больш чым з 50 азёр і наведаць лепшую аглядную кропку ў наваколлях Браслава — гару Маяк. Кошт пражывання для аднаго чалавека ў суткі абыйдзецца ад 10,00 BYN да 30,00 BYN. Усім вядома, што ў краіне няма гор, але «Сілічы», якія размясціліся ў пагорыстай мясцовасці Лагойскага раёна, сапраўдны рай для аматараў лыж і сноўборда. Улетку аздараўленчы комплекс выкарыстоўваецца для гульні ў тэніс, шпацыраў на роварах і іншых папулярных відаў актыўнага адпачынку.

Горад Гродна багаты мноствам цікавых архітэктурных аб’ектаў, і сёння госці беларускай жамчужыны — Мірскага замка могуць не толькі палюбавацца яго ўнікальнай архітэктурай і вытанчаным інтэр’ерам, але і наведаць музей і маляўнічую галерэю. У падзямеллях замка знаходзіцца дзівосны рэстаран у сярэднявечным стылі, дзе можна паспытаць стравы, якія служылі ўпрыгожваннем княжага стала. Акунуцца ў сапраўдную атмасферу сярэдніх вякоў можна падчас традыцыйных рыцарскіх турніраў і летніхмузычныхфэстаў. Кошт дадзенага маршруту для тых, хто пажадае зэканоміць  каля 15,00 BYN, а калі абраць для пражывання фальварак — сядзібу — каля 60,00 BYN і яшчэ плюс сілкаванне.

Калі «загугліць» у Інтэрнэце цікавыя маршруты па Беларусі ў рамках аднаго дня, такіх набярэцца нямала. Вось нядрэнны варыянт: Мерачэўшчына-Ружаны-Зэльвенскі раён-Жыровічы. Напрыклад, недалёка ад палаца ў Мерачэўшчыне можна наведаць сядзібу лідара нацыянальна-вызваленчага руху Тадэвуша Касцюшкі, наступны пункт вандравання — Ружанскі палац, дзе жыла сям’я Сапегаў. Пасля наведвання гэтага месца можна направіцца ў Зэльвенскі раён у Сынкавічскую царкву. Яшчэ адзін рэлігійны аб’ект на маршруце — Свята-Успенскі мужчынскі манастыр у Жыровічах. Пасля яго наведвання можна спыніцца ў Слоніме каля касцёла Святога апостала Андрэя, пабудаванага ў стылі ракако.

У рамках аднадзённага тура можна наведаць Заходнюю Беларусь і праехацца па маршруце «Астравецкая кругасветка». Калі пашанцуе, тут можна атрымаць асалоду ад арганнага канцэрта, а вакол касцёла ўбачыць прыгожы парк. Дарога займе больш 400 кіламетраў і амаль сем гадзін часу. Але трэба ведаць: усе экскурсіі варта заказваць загадзя, а кошты іх вагаюцца ад 100-150 BYN і вышэй у залежнасці ад запатрабаванняў кожнага. Калі пашчасціць апынуцца ў сталіцы, то можна наведаць палац Пераможцаў, Верхні Горад, Праспект Незалежнасці, Праспект Перамогі і Нацыянальную бібліятэку. Каштаваць такое падарожжа будзе каля 220,00 BYN, аглядная экскурсія абыйдзецца прыблізна столькі. Але ў  кожнага свае запыты і матэрыяльныя магчымасці таксама розныя.

Гэта толькі мізэрная частка славутых месцаў нашай краіны. Адным словам, кожны выбірае нешта сваё — хтосьці аддае перавагу басейнам  і камфортнаму нумару ў гатэлі на ўзбярэжжы акіяна, а некаму дастаткова палюбавацца роднай беларускай прыродай. Але дакладна адно — хто аднойчы пабываў на нашай гасціннай, хай і не зусім багатай рэсурсамі зямлі, той ніколі не забудзе добры, талерантны, спагадны народ — беларусаў. Але, як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць. Спадзяюся, што дадзены артыкул матывуе хацімчан, каб купіць квіток і адправіцца ў вандраванне па роднай Беларусі.

Цікавілася Вольга ЗАЙЦАВА

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ