Мяне заўсёды ў людзях прыцягвае сціпласць. Згадзіцеся, куды прыемней, калі пра твае дасягненні кажуць іншыя. Вось і Віктар Мяшкоў, камандзір аддзялення пажарна-аварыйнага выратавальнага паста №11 а/г Батаева Хоцімскага РАНС, як сапраўдны мужчына, сваімі поспехамі выхваляцца не прывык.

Больш 20 гадоўёнпрысвяціў службе  ў дадзенай структуры і за ўвесь гэты перыяд зарэкамендаваў сябе як адказны працаўнік, надзейны таварыш і проста добры чалавек. Трэба адзначыць: не пра ўсіх людзей можна ўпэўнена сказаць – знаходзіцца «на сваім месцы». Але Віктар Мяшкоў менавіта з такіх. Вось і напярэдадні прафесійнага свята Міністэрствам па НС РБ ад Магілёўскага абласнога ўпраўлення  за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і высокую эфектыўнасць працы ён адзначаны Ганаровай граматай.

— У дзяцінстве, калі бачыў пажарныя машыны, заўсёды хацелася нейкім чынам прыняць удзел, — расказвае мужчына. — З сябрамі беглі паглядзець на тэхніку і на пажарных. Не заўважыў, як мара дзяцінства ператварылася  ў рэальнасць.

А сёння Віктар Аляксандравіч з вялікім задавальненнем перадае асновы свайго майстэрства любімаму ўнуку. Ён часта расказвае яму пра тое, што сапраўдны пажарны не павінен казаць «не магу, не жадаю», а яшчэ ў любы час сутак, у любое надвор’е, у спякоту і моцны мароз, у любым  настроі ён павінен быць гатовы прыйсці на выручку.

Прадстаўнікі гэтай гераічнай і высакароднай прафесіі першымі прыедуць на дапамогу, першымі ўвойдуць у агонь, пекла, дым. Яны здзяйсняюць подзвіг кожны дзень, бо дапамагаць людзям — самае галоўнае ў іх справе. А з гэтым Віктар Мяшкоў спраўляецца на выдатна.

Вольга Зайцава

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ