Мы працягваем знаеміць хацімчан з дэлегатамі, якія абраны ад раена на пяты...

Мы працягваем знаеміць хацімчан з дэлегатамі, якія абраны ад раена на пяты Усебеларускі народны сход. Трэцім кандыдатам з’яўляецца Андрэй Камовіч, электрагазазваршчык ПМК-276.

1111
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Мы працягваем знаеміць хацімчан з дэлегатамі, якія абраны ад раена на пяты Усебеларускі народны сход. Трэцім кандыдатам з’яўляецца Андрэй Камовіч, электрагазазваршчык ПМК-276.
— Андрэй Вітальевіч больш, чым 25 гадоў, працуе ў нашай арганізацыі, — распавядае пра яго кіраўнік прадпрыемства Міхаіл Кошкін. — За ўвесь гэты час ніякіх нараканняў, толькі падзякі. Добры прафесіянал, адказны працаўнік, чалавек ініцыятыўны. Ен ніколі не стаіць на месцы, умее вырашаць пастаўленую задачу. Як цяпер прынята казаць, валодае крэатыўнасцю: не толькі валодае сумежнымі прафесійнымі навыкамі, але і пастаянна ўдасканальвае свае прафесійнае майстэрства.
У калектыве пра А.В. Камовіча ад калег можна пачуць толькі добрыя словы. Прычым шануюць яго не толькі як выдатнага спецыяліста, але і як надзейнага таварыша. Андрэй Вітальевіч з тых людзей, хто значна вышэй цэніць справу, чым пустаслоўе. Дабразычлівасць, шчырасць і прыстойнасць — вось тыя чалавечыя якасці, якія дазволілі яму заваяваць у калектыве павагу.
А яшчэ Андрэй Камовіч добры сем’янін. Сапраўдны мужчына ў доме. Дастойны гаспадар. Клапатлівы бацька. І дзядуля. Праўда, як адзначаюць блізкія, да ўнука Андрэй Вітальевіч ставіцца куды менш патрабавальна, чым да дачкі або сына. Як і многія іншыя дзядулі, дазваляе таму пагарэзіць.
— Я самы звычайны чалавек, — сціпла кажа пра сябе наш суразмоўца.
— Андрэй Вітальевіч, за што ж тады вас, «самага звычайнага чалавека», абралі дэлегатам на 5-ы Усебеларускі народны сход?
— Нават і не ведаю, як вам адказаць, — бянтэжачыся, адказвае А. Камовіч. — Упэўнены, што годных людзей на Хоцімшчыне хапае. І ў маім асяроддзі шмат добрых спецыялістаў, паважаных у грамадстве людзей. Прызнаюся, што, калі ішоў сход, то вельмі хваляваўся, бо людзі даверылі, аказалі гонар прадстаўляць Хоцімскі раен на такім сур’езным мерапрыемстве. Гэта вельмі адказна.
— Чаго чакаеце ад чарговага Усебеларускага сходу?
— Упэўнены, што будуць абмяркоўвацца розныя тэмы. Мяне асабіста турбуе будучыня сферы будаўніцтва. Гэта, напэўна, зразумела, бо я ўсе жыцце працую менавіта ў будаўнічай арганізацыі. Вядома, у апошнія гады мы практычна штогод здаем у эксплуатацыю дамы. Пабудавала наша ПМК-276 і малочна-таварныя комплексы, новы будынак пракуратуры, аднасямейныя дамы на весцы, але есць сілы і жаданне працаваць больш: больш будаваць камфартабельнага жылля для жыхароў раена, больш аб’ектаў сацыяльнага і вытворчага значэння.
— Андрэй Вітальевіч, ведаю, што ў вас двое дзяцей, вы ўжо дзядуля, а як лічыце, ад каго больш залежыць дэмаграфія краіны: ад дзяржаўнай падтрымкі, ці ад саміх людзей?
— У першую чаргу, ад бацькоў, ад саміх людзей. Як кажуць, на Бога спадзявайся, але ж і сам не сядзі без справы. І пытанне стаіць не толькі і не столькі ў фінансавам забеспячэнні дзяцей, але і ў выхаванні. Кожны з бацькоў абавязаны самастойна клапаціцца аб адукацыі сваіх дзяцей, аб тым, каб яны былі шчаслівыя, а для гэтага любіць сыноў і дачок, займацца іх развіццем.
Бясспрэчна, што дзяржаўная падтрымка важная, але толькі для той катэгорыі, якая не ў стане самастойна працаваць і забяспечваць свае існаванне.
Але трэба разумець, што дзецям патрэбныя, у першую чаргу, бацькоўская пяшчота і разуменне, падтрымка і словам, і справай. А яшчэ, і шкада што пра гэта многія забываюць, асабісты прыклад. Калі вядзеш сябе ў грамадстве непрыстойна, то і не чакай, што дзеці вырастуць прыстойнымі людзьмі.
— Любіць дзяцей, значыць, жадаць ім лепшага. Падпарадкоўваючыся гэтаму прынцыпу, многія хацімчане імкнуцца ўладкаваць свае дзіця дзе-небудзь у горадзе. Ведаю, што ваша дачка стварыла сям’ю ў Хоцімску, тут і жыве. Чаму не паспрабавалі зладзіць яе дзе-небудзь у Магілеве?
— А чаму вы не з’ехалі? — смяецца. — Прызнайцеся, што не ўсім па сэрцу жыцце ў вялікім горадзе, мегаполісе. Вядома, як у народзе кажуць, рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе лепш, але гэта «лепш» далека не заўседы азначае жыцце ў мітуслівым рытме горада, у месцах, далекіх ад родных і блізкіх. Вось вы самі ў мінулым нумары газеты пісалі, што Хоцімск прызнаны самым экалагічна чыстым населеным пунктам краіны, а гэта немалаважна. Сення экалогія адыгрывае важную ролю ў нашым жыцці, для нашага здароўя. І як любы нармальны чалавек, я таксама хачу, каб мае дзеці і ўнукі раслі здаровымі.
Сын зараз вучыцца, будучая прафесія звязана з тэхналогіяй металу, як складзецца яго будучыня, пакуль не ведаю. Магчыма, што і не вернецца ен да нас пад крыло. А бацькам заўседы хочацца, каб дзеці былі побач. У выпадку чаго і дапамагчы можна, і радасць разам падзяліць.
— Андрэй Вітальевіч, дык вы асабіста ўжо лічыце сябе хацімчанінам?
— А як жа? Ужо чвэрць стагоддзя тут жыву. Вось успомнілася выказванне: «Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца». Таму хочацца пажадаць усім жыхарам нашага раена – памятаць гэта і жыць так, каб пасля сказаць, што нешта а зрабіў для сваей роднай зямлі: пасадзіў дрэва або пабудаваў дом. Прывесці да гэтага месца ўнукаў.
Будзеш любіць свой край, і ен адплоціць табе тым жа.
— Вялікі дзякуй за размову.
Гутарыла Ганна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ