Навучэнка ЦТДіМ Вольга Уласенка па выніках абласнога конкурсу фотаздымкаў адзначана Дыпломам 3...

Навучэнка ЦТДіМ Вольга Уласенка па выніках абласнога конкурсу фотаздымкаў адзначана Дыпломам 3 ступені ў намінацыі “Беларусь у фармаце 3D”

478
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і працавітыя, сціплыя людзі, і бацькоўская хата, матчына песня, і спеў жаваранка, клёкат буслоў, самыя прыгожыя і пахучыя лугавыя кветкі, і росныя раніцы.

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і вось чарговыя прыемныя навіны. Навучэнка ЦТДіМ Вольга Уласенка па выніках абласнога конкурса фотаздымкаў адзначана Дыпломам 3 ступені ў намінацыі “Беларусь у фармаце 3D” (педагог Аляксандр Каржоў). На фотаздымках, што былі напраўлены на конкурс, Вольга адлюстравала  прыгажосць зімовага вечара і месяцовую ноч роднай Хоцімшчыны ў розных ракурсах. Дзяўчына прызналася, што займацца фатаграфіяй ёй вельмі спадабаецца, а асаблівае захапленне выклікаюць родныя краявіды.

— Нягледзячы на тое, што наш гарадок маленькі, тут ёсць нямала цудоўных месцаў, якія мне спадабаюцца. Напрыклад, адно з маіх любімых – мястэчка, непадалёку ад майго дома. Шмат дрэў, сцяжынка, якая восенню ўсыпана лістотай, а ўзімку – пушыстым мяккім сняжком, а непадалёку казачны лес. Я бяру ў рукі тэлефон і здымаю на камеру тое, што кранае маё сэрца, – расказвае Вольга.

Фатаграфія – адно з захапленняў дзяўчыны. Акрамя гэтага яна ў ЦТДіМ асвоіла заняткі працы з саломкай, танцы, маляванне, а ў школе мастацтваў навучылася  ігры на гітары і тэатральнаму майстэрству. Падчас канікул, яна таксама без справы не знаходзіцца. Дарэчы, на пытанне: кім марыць стаць, Вольга Уласенка пакуль яшчэ разважае. А вось любімымі прадметамі ў школе з’яўляюцца фізіка і матэматыка.

Хто ведае, можа дзяўчына і вырашыць стаць фізікам. А можа, менавіта фатаграфія стане ў будучым яе любімым заняткам. Пакуль жа яна разам са сваім настаўнікам радуецца перамозе, а ў далейшым таксама плануе ўдзельнічаць у падобных конкурсах. Тут можна толькі дадаць: малайчына, так трымаць!

***

Таксама з мэтай экалагічнай граматнасці і беражлівых адносін навучэнцаў да прыроды быў праведзены абласны конкурс па добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Дарэчы, аб добраўпарадкаванні тэрыторыі каля  навучальных устаноў раёна  можна расказваць асобна і вельмі працягла, бо дызайн кожнай адрозніваецца цікавымі і крэатыўнымі ідэямі, а вось у намінацыі “Вертыкальнае азеляненне” пераможцай была прызнана СШ№2. Віншуем з перамогай!

Вольга ЗАЙЦАВА

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ