Напярэдадні свята — Дня беларускага пісьменства – рэдакцыя Хоцімскай раённай газеты правяла...

Напярэдадні свята — Дня беларускага пісьменства – рэдакцыя Хоцімскай раённай газеты правяла незвычайны флэшмоб “Напішам дыктант — разам!”

231
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Напярэдадні свята — Дня беларускага пісьменства – рэдакцыя раённай газеты правяла незвычайны флэшмоб “Напішам дыктант — разам!”. Цікава ўсё ж, наколькі мы, дарослыя, ведаем нашу родную беларускую мову? Вось і вырашылі мы зладзіць сапраўны школьны іспыт у апошні дзень летніх канікул. І пакуль настаўніца беларускай мовы сярэдняй школы №1 Алена Кудраўцава не адправілася на доўгачаканую сустрэчу са сваімі вучнямі, па якім ужо паспела засумаваць, мы запрасілі яе пабыць ненадоўга нашай строгай настаўніцай.хотимск

Баючыся не разлічыць свае сілы, заведама дамовіліся, што дыктант будзе праводзіцца па праграме 9 класа (базавая школа). І вось нашы вучні, “хлопчыкі і дзяўчынкі“, якія скончылі школу 10-20 гадоў таму, атрымалі чыстыя лісточкі і з хваляваннем слухалі прадстаўлены тэкст, які называўся “Народная мудрасць“. Экзамен праходзіў у чытальнай зале раённай бібліятэкі, але прысутныя адчувалі сябе школьнікамі, седзячымі за партамі, зноў акунуўшыся ў дзяцінства.хотимск

Слухаем. Пішам. А самае цікавае ў гэтым працэсе, канешне ж,  — вынікі, памылкі і адзнакі! Пакуль настаўніца правярала работы, “вучні” завялі гаворку пра беларускую мову, літаратуру, любімыя творы, якія перачытваюць не адзін раз.

І вось Алена Кудраўцава выносіць вердыкт: “Прыемна здзівілі мяне ўдзельнікі флэшмобу. Паказалі веды — вышэй сярэдняй адзнакі. А лепшым стаў Сяргей Кавалёў (галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), які напісаў дыктант на 10 балаў. Малайцы, я вамі задаволена”.

Пасля хваляванняў і добрых адзнак, удзельнікі флэшмобу знаходзіліся ў прыўзнятым настроі, атрымалася, што не толькі не зганьбіліся, а нават і пахвалу атрымалі. “Вучаніца” Таццяна Кавалёва (галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў) перажывала, што за сваю коску, якую не паставіла, атрымала васьмёрку, а галоўны рэдактар раённай газеты не магла дараваць сабе, што слова сэрца напісала праз літару д “сэрдца”. Дарэчы, такую памылку дапусцілі адразу трое экзаменуемых.

Уражанняў пасля дыктанту ва ўсіх было шмат, і ўдзельнікі флэшмобу нават прапанавалі правесці іспыты яшчэ па якому-небудзь прадмеце, бо вельмі цікава праверыць свае веды пасля столькіх гадоў вучобы ў школе. Прапанова добрая і мы над ёй падумаем. А пакуль што хочацца сказаць дзякуй нашым вучням: Сяргею Кавалёву, Святлане Сняжковай, Ганне Мармузевіч, Дзмітрыю Ламекіну, Анастасіі Янчанка, Івану Зязюльчыку і Таццяне Кавалёвай за ўдзел у падобнай акцыі. Ну і, канешне ж, нашай настаўніцы Алене Кудраўцавай. Добрых вам вучняў, Алена Іванаўна, якія не пасаромяць вас у ведах беларускай мовы і праз некалькі год.

Алена БАРАВІКОВА,

член экзаменацыйнай камісіі

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ