Кожны раз, калі бываю на мерапрыемствах, якія арганізуе і праводзіць Хоцімская піянерская арганізацыя, адчуваю глыбокія эмоцыі.  Упэўнена, можна як заўгодна ставіцца да гэтага руху ў нашай краіне, але нельга не прызнаваць, што піянеры Беларусі заўседы ўвасабляюць сябе ў самых разнастайных цікавых справах. Яны нібы даказваюць, што жадаюць і могуць быць першымі ва ўсім: у вучобе, спорце, творчасці. _AAA4732

І, вядома, заканамерна, што рады піянерскай арганізацыі ўвесь час папаўняюцца.

Вельмі сімвалічна, што напярэдадні 9 Мая ва ўрачыстай абстаноўцы ў 71-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі каля Брацкай магілы рады раеннай піянерскай арганізацыі папоўніліся 71-м новым членам.

— Невыпадкова, па добрай традыцыі вас прымаюць у рады піянераў менавіта ў гэтым святым месцы, напярэдадні такой важнай даты, — звярнуўся да зноў прынятых Мікалай Хучаў, намеснік старшыні райвыканкама. — Дзень Перамогі аб’ядноўвае і маладое, і старэйшае пакаленне. У гады вайны такія ж, як вы, 10-11-гадовыя дзеці, станавіліся плячом да пляча з дарослымі, каб абараняць сваю Радзіму. Яны былі разам з партызанамі, былі сынамі палкоў, працавалі нароўні з дарослымі на фабрыках і заводах. І многія гінулі… Будзьце ж годнымі іх памяці, іх несмяротных подзвігаў, таму што яны, народжаныя жыць, падарылі свае жыцці ў імя вашага шчаслівага будучага.

Не змог не ўспомніць аб падзеях вайны і ганаровы госць мерапрыемства Васіль Ячнеў, ветэран вайны, які ад усей душы пажадаў толькі аднаго, каб ніколі сучасныя школьнікі не перажылі тых жахаў, што перажыў ён сам і ўсе пакаленне дзяцей 40-х…

А вось Алена Смалякова, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, нагадала дзецям, што быць патрыётам, гэта азначае не толькі абараняць межы Айчыны ад ворагаў, але і любіць кожную кветачку  на роднай зямлі, кожную сцяжынку. «Жывіце так, — заклікала яна піянераў, — каб мы, дарослыя, ганарыліся вамі!»

І вось самы ўрачысты момант — вымаўлена клятва, павязаны гальштукі. Цяпер новаму папаўненню трэба будзе з гонарам і адказнасцю несці высокае званне «Піянер», здзяйсняючы толькі добрыя справы.

Праўда, ў самым пачатку доўгага шляху піянерам арганізатары прапанавалі… адпачыць: прыняць удзел у гульні-падарожжы «Дарогай герояў — дарогай Перамог».

Яніна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ