Ну хто не ведае, што 1 красавіка прынята жартаваць і весяліцца, разыгрываць знаемых, дарыць людзям добры настрой.  У чарговы раз не адступіў ад гэтай выдатнай традыцыі народны аматарскі тэатр «Прамень», які менавіта ў Дзень смеху падарыў сваім гледачам новую камедыю — «Сварка або казка дамавіка».

Калі вы не прыйшлі на спектакль, а толькі цяпер чытаеце пра яго, то смела можаце хвалявацца, бо вы прапусцілі шмат цікавага: родная гаворка (а дакладней добра знаемы нам дыялект), простая жыццевая гісторыя, вядомыя хацімчанам артысты.

У агульным-та пьеса атрымалася нейкай хатняй, утульнай і вельмі знаемай: нібы зазірнулі да суседа… Ды і сюжэт самога спектакля пачынаўся з таго, што адзін з герояў зазірнуў да суседа…

Зрэшты, распавядаць не будзем. Лепш пры магчымасці паглядзець. Мора гумару і пазітыву. А хтосьцi, верагодна, пазнаў і сябе ў адным з герояў пьесы.

Аўтар твора — Аляксандр Александрын. Рэжысер — Таццяна Паседзька.

Артыстам, як і заўседы, апладзіравалі стоячы, крычалі: «Малайцы! Брава!», а жарты праз імгненне пайшлі ў народ.

Гэта і есць сапраўднае прызнанне талентаў і творчы поспех удзельнікаў «Праменя».

Яніна МАВІЧ

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ