На бягучым тыдні адбылося пашыранае пасяджэнне раеннай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі пад кіраўніцтвам Мікалая Хучава, старшыні камісіі, намесніка старшыні райвыканкама, у рамках якога быў абмеркаваны шэраг пытанняў, накіраваных на процідзеянне карупцыйных з’яў на тэрыторыі Хоцімскага раёна. У рабоце камісіі прыняў удзел Аляксандр Кузняцоў, кіраўнік 11-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ па Магілёўскай вобласці.
Падчас працы, членамі камісіі былі разгледжаны пытанні: «Аб стане барацьбы з карупцыяй на тэрыторыі Хоцімскага раёна і задачах на 2017 год», «Аб разглядзе інфармацыйнай запіскі аб стане барацьбы з карупцыяй па Магілёўскай вобласці «, а таксама быў прааналізаваны ход выканання рашэння райвыканкама ад 2 снежня 2016 года, якое таксама тычылася супрацькарупыйных мерапрыемстваў.
Так, намеснік пракурора Ірына Хучава адзначыла, што нягледзячы на тое, што ў Хоцімскім раёне не было зафіксавана буйных карупцыйных злачынстваў, пастаянна выяўляюцца факты парушэння закона, адміністрацыйныя правапарушэнні, якія садзейнічаюць магчымасці здзяйснення карупцыйных дзеянняў.
За мінулы год у Магілёўскай вобласці раскрыта 169 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, якія здзейснілі 82 чалавекі. Сферамі, найбольш схільнымі да карупцыі, з’яўляюцца: прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя, гандаль і будаўніцтва.
Калі казаць аб артыкулах Крымінальнага Кодэкса РБ, якія парушаюць сваімі дзеяннямі злачынцы, то гэта такія: арт. 210 «Кродзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» (найбольш распаўсюджаны ў прамысловай сферы); арт. 424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі», арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», арт. 430 «Атрыманне хабару».
Насцярожвае той факт, што ў 2016 годзе павялічылася колькасць карупцыйных злачынстваў у сферах аховы здароўя і адукацыі. Па-ранейшаму шмат парушэнняў закона пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак: нягледзячы на тое, што працэдура зроблена максімальна празрыстай, многія хочуць абыйсці яе, каб прысвоіць сродкі сабе ў кішэню.
Гучалі на пасяджэнні і канкрэтныя прыклады, якія зусім не фарбуюць вельмі высокапастаўленых асоб. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў вялікую колькасць урачоў, якія бяруць хабар. Або старшыня аднаго з буйных раёнаў, які браў грошы з падначаленых за падаўжэнне з імі працоўных кантрактаў, за ўладкаванне на працу. Яму што грошаў не хапала? А вось выпадак, які наогул непрыемна дзівіць: начальнік аддзела адукацыі прыцягвала да працы на ўласным зямельным участку… вучняў.
— На мой погляд, гэта ўжо амаральна. Проста чалавек душэўна дэградаваў, — заўважыў Мікалай Хучаў. І з ім цяжка не пагадзіцца.
Аляксандр Кузняцоў жа прызваў усіх не быць абыякавымі. «Бо ўсе бачылі, ведалі аб такіх фактах, але маўчалі. А трэба разумець, што менавіта ад меркавання грамадскасці, ад нецярпімасці да карупцыі і залежыць у канчатковым выніку, будзе гэта з’ява масавай або адзінкавай, — выказаў ён пазіцыю. — У нас ужо ёсць факты, калі студэнты распавядалі аб выкладчыках, што вымагаюць хабар. Думаеце ім было не страшна? Страшна. Асудзяць. Не зразумеюць. Усе давалі, а вы не… Страшна, што і з універсітэта вылецець можна. Але хлопцы малайцы, праявілі грамадзянскую пазіцыю, мужнасць і спынілі гэты ланцужок. Такіх поглядаў павінны прытрымлівацца ўсе».
Яніна МАВІЧ

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ