На мінулым тыдні для падлеткаў, што стаяць на ўліку ІСН, УШК і...

На мінулым тыдні для падлеткаў, што стаяць на ўліку ІСН, УШК і для ўсіх жадаючых у парку культуры і адпачынку было арганізавана летняе мерапрыемства ў рамках марафона «Вакол света». Удзельнікамі мерапрыемства сталі юныя хацімчане і дзеці з Бяседавіч, Бярозак і Енаполля

1200
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Лета — самая чаканая і гарачая пара года, асабліва для дзяцей. На календары жнівень, апошні месяц лета, значыць не за гарамі і вучоба. Апошнія дзянькі можна атрымаць асалоду ад гуллівых сонечных праменьчыкаў або адправіцца з сябрамі ў паход. Каб зрабіць вольны час падлеткаў максімальна займальным і карысным, спецыялістамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, намеснікам старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Аксанай Прыснаковай, на мінулым тыдні для падлеткаў, што стаяць на ўліку ІСН, УШК і для ўсіх жадаючых у парку культуры і адпачынку было арганізавана летняе мерапрыемства ў рамках марафона «Вакол света». Удзельнікамі мерапрыемства сталі юныя хацімчане і дзеці з Бяседавіч, Бярозак і Енаполля.

Усе станцыі былі прызначаны вызначанай тэматыцы. Напрыклад, на адной са станцый хлопцам і дзяўчатам было прапанавана пракаціцца на разнастайных атракцыёнах, што вызвала кшталт станоўчых эмоцый. На станцыях «Пажарная», «Медыцынская», «Праваахоўная» дзеці атрымалі вельмі карысную інфармацыю ад супрацоўнікаў адпаведных служб абасабістай бяспецы і каштоўнасцях уласнага здароўя. Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Калтунова, дадзенае мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў аб правілах паводзін у небяспечных сітуацыях, а таксама дало магчымасць добра і з карысцю правесці вольны час. Гэта асабліва важна для падлеткаў, што стаяць на ўнутрышкольным кантролі.

Усмешкі на тварах дзяцей сталі паказчыкам таго, што дзецям вельмі спадабалася дадзеная задума. Заключнай станцыяй стала «Лясная», што знаходзіцца ў лясным масіве ў вёсцы Варвараўка, дзе адбылося знаёмства з гадавальнікам і экскурсія па дэкаратыўных высадках.

Уласн. інфарм.

Фота Іны Дзмітрачковай

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ