На чарговай камісіі па справах непаўналетніх разгледзелі шэраг адміністрацыйных пратаколаў і хадайніцтв.

На чарговай камісіі па справах непаўналетніх разгледзелі шэраг адміністрацыйных пратаколаў і хадайніцтв.

763
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Так два адміністрацыйных пратаколы складзены ў адносінах Святланы Сяргееўны, якая не выканала сваіх бацькоўскіх абавязкаў па суправаджэнні і выхаванні свайго сына Аляксандра. У першы раз хлопец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што ў пакладзены час не знаходзіўся дома (пасля 23.00), але гэтым не абыйшлося, і ўжо ў чарговы раз падлетак быў затрыманы за знаходжанне ў пьяным стане ў грамадскім месце. І хаця хлопец з месца вучобы характарызуецца нядрэнна, гэта, на жаль, не ўратуе яго маці ад штрафа ў некалькі базавых велічынь.
Калі вы купляеце веласіпед для сваіх дзяцей, не забудзьцеся лішні раз нагадаць ім правілы дарожнага руху. Як прызналіся Васілій Яўгенавіч і Алена Іванаўна, яны не раз тлумачылі свайму сыну, што трэба выконваць правілы, але сітуацыі ў жыцці бываюць розныя. У гэты дзень падлетак спазняўся ў школу, і замест тратуара паехаў па дарозе. Канешне, бацькі не апраўдвалі ўчынак сына, кожны прызнаў сваю віну. І, як дабавіў старшыня КСН Мікалай Хучаў, няхай гэта будзе самае вялікае няшчасце ў жыцці гэтага хлопчыка, бо самае галоўнае для чалавека — гэта жыцце.
Піць піва падлеткам — вельмі дрэнна, а дзяўчынам яшчэ і непрыгожа. Зараз гэта ведае і Дар’я, у адносінах якой быў складзены адміністрацыйны пратакол. Дзяўчыне вынесена папярэджанне.
Зноў на камісію былі запрошаны Кацярына Віктараўна і яе супруг, пра якіх мы пісалі ў мінулы раз. Пакуль дзеці працягваюць заставацца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Часткова ў сям’і ліквідаваны непаладкі, якія былі выяўлены пры наведванні работнікамі СПЦ. Пакуль сям’ю павінны трымаць на кантролі.
З другім пытаннем перад членамі камісіі выступіла дырэктар ДУА «Хоцімскі СПЦ» Таццяна Лімарава, якая далажыла аб выніках раённага рэйда па выяўленні сямейнага недабрабыту, своечасовасці прызнання непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і па забеспячэнні бяспекі пражывання дзяцей у сем’ях падуліковых катэгорый за 3 квартал 2015 года.

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ