Мілагучныя беларускія вершы

Алена Казімірская:хотимск

— Мне вельмі спадабаецца чытаць увогуле. Усё роўна гэта вялікае  апавяданне ці маленькі верш. Для мяне галоўнае, каб было цікавым і спадабалася.

Сярод беларускіх класікаў імпануе творчасць  Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Івана Мележа. Вельмі спадабаецца чытаць вершы, якія прысвечаны роднай старонцы, завучваць іх на памяць. Яшчэ трэба дадаць, што  беларускія вершы  адрозніваюцца, напрыклад, ад рускіх сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю, чысцінёй і чароўнасцю.

Беларусь спартыўная

хотимскВіктар Тхароў:

— У нашай краіне  развіццю спорта надаецца адмысловая ўвага, а Беларусь — адзіная краіна ў свеце, дзе кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта з’яўляецца глава дзяржавы. Спорт уваходзіць у лік прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, значную папулярнасць маюць хакей, біятлон, тэніс, і футбол.  Добра, што ў краіне ўвесь час будуюцца новыя спартыўныя  аб’екты.

Асаблівы гонар выпрабоўваю, калі бачу, як беларускія спартсмены традыцыйна дамагаюцца высокіх вынікаў на спаборніцтвах самага высокага ўзроўня, калі гучыць беларускі гімн, і на іх вачах ад пачуцця бязмежнага гонару з’яўляюцца слязінкі радасці.

Што датычыцца нашага раёна, тут таксама вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню, а асабіста ў мяне любімы від спорту сілавое трохбор’е (паурліфтынг).

Чароўная беларуская прырода

хотимскГаліна Белікава:

— У кожнага чалавека есць свая маленькая радзіма, дзе ён вырас, адкуль пайшоў у вялікі свет. У кожнага з нас глыбока ў сэрцы цепліцца дзіўная і патаемная  любоў да свайго краю, да сваіх родных мясцін.

Ёсць два месцы на Зямлі, якія для мяне самыя любімыя. Першае — весачка Рухань з маленькімі хатамі і велічнымі дрэвамі. Праз цішыню можна пачуць, як яны перашэптваюцца, кожнае месца тут быццам захавала гісторыю майго дзяцінства. Самая дарагая для мяне сцежка — да роднай хаты, дзе прайшлі самыя цудоўныя гады, дзе захоўваюцца самыя цеплыя ўспаміны.  Другое — любімая Хоцімшчына, стаўшая за 31 год мне вельмі дарагой. І хоць гэтыя два месцы для мяне аднолькава важныя, скажу, што беларуская прырода адразу ўразіла мяне сваей прыгажосцю і чысціней. Яна заўсёды кранае і зачароўвае мае сэрца, здаецца, яе прыгажосцю можна любавацца днямі напралет.

Любімае беларускае слова

хотимскІрына Васількова:

— Вельмі цяжка вылучыць нейкае адно слова, бо ўсе яны любімыя. Увогуле, як і ўся беларуская мова, якая для мяне самая напеўная і мілагучная. І самае галоўнае — родная, якая дадзена мне ў спадчыну ад продкаў. Мне вельмі даспадобы цудоўнае і пяшчотнае слова “дзяцінства”! А чаму, менавіта, дзяцінства? Мабыць таму, што гэта ўспаміны, родная вёсачка, подых духмянага хлеба, сябры, песні і казкі бабулі, крыштальная  рэчка, валошкавае  поле, цікавыя гульні і, безумоўна, незабыўныя і непаўторныя беларускія словы, з якімі мяне ўпершыню пазнаёміла мая бабуля Марыя. Успамінаючы гісторыю, якую прайшла наша мова, мне сёння вельмі крыўдна і сорамна бачыць такія негатыўныя адносіны да беларускага слова. Здаецца, бяры і размаўляй. Але, нажаль, многія “беларусы” лічаць яе мовай вёскі, забываючы, што кожнае слова нясе свой сэнс і сваю гісторыю.

Беларускія дзяўчыны самыя прыгожыя

хотимскДзяніс Шалганаў:

— Не ведаю з чым гэта звязана, але, бясспрэчна, беларускія дзяўчыны самыя прыгожыя, а асабліва нашы хацімчаначкі. Яны цалкам адрозніваюцца ад жанчын іншых нацыянальнасцей і знешне і сваімі поглядамі на рэчы. Не стану засяроджваць увагу на знешніх адрозненнях, лепш скажу, што для нашых дзяўчын уласціва такая якасць як душэўная дабрыня. Вось і сваю жонку я пакахаў менавіта за яе, прыгажэй маёй каханай няма ва ўсім белым свеце. А яшчэ трэба дадаць — беларусачкі вельмі ветлівыя, гасцінныя, добрыя гаспадыні, сумленныя, шчырыя і працавітыя. Карацей кажучы — самыя прыгожыя і самыя лепшыя.

Чароўная беларуская песня

хотимскЮлія Кавалёва:

— Якая мая любімая песня на беларускай мове? Так адразу і не адкажу, бо іх нямала і ўсе вельмі спадабаюцца.  Напрыклад, калі яшчэ вучылася ў школе, памятаю, як спявалі песню “Родны мой горад”, вельмі прыгожая.Даўно не чула яе, але вось успомніла і згадала часы дзяцінства. Заўсёды радуюся,  калі пачынаем вывучаць песню на беларускай мове, і стараюся спяваць шчыра, з любоўю, каб данесці слухачам усю прыгажосць беларускага напеву. Асаблівае пачуццё гонару выпрабоўваю, калі раптам па радыё ці тэлебачанню  пачую знаёмыя  самабытныя беларускія матывы “Лявоніхі”, “Цячэ вада ў ярок”,  “Касіў Ясь канюшыну” і “Полькі беларускай”. А яшчэ мне вельмі даспадобы беларуская калыханка “Доўгі дзень” на роднай мове, якая штодзенна гучыць у беларускім эфіры. Яе  таксама люблю напяваць сваім дзеткам, калі ўкладваю спаць. А пад прыгожы і меладычны беларускі матыў  так добра і прыемна бачыць салодкія сны.

Самыя дарагія сэрцу мясціны

хотимскАляксандра Хрупакова:

— Трэба шанаваць той  куточак, дзе ты адчуваеш сябе так, як птушка ў родным гняздзе. Ці жадала б я жыць у горадзе? Адказ адназначны — не. Мой родны кут, тая старонка, дзе я жыву,  для мяне вельмі дарагая і блізкая. Ад’язджаю ненадоўга, але ўсе роўна сумую, а калі вяртаюся, то на душы становіцца вельмі спакойна, ціха і лёгка.  Не буду спрачацца — у горадзе больш разнастайных магчымасцей. Але хіба  гэта  можа параўнацца з хараством родных мясцін, якімі мы можам любавацца кожны дзень і зусім дарма? Я, напрыклад, магу гадзінамі ўглядацца ў блакіт неба і зеляніну пушчы, слухаць спевы салоўкі і кукаванне зязюлі, а колькі прыгожых рознакаляровых кветак зараз у полі! Увогуле, усе гэта хараство немагчыма апісаць, яго можна толькі бачыць. Усе блізкія і знаемыя з маленства мясціны, дзе мы выраслі і жывем, і есць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем дарагім словам — любімая Хоцімшчына.

Любімая беларуская страва

хотимскАнастасія Сёмачкіна:

— Трэба сказаць — стравы нашай кухні  вельмі разнастайныя і самыя смачныя, а яшчэ вельмі карысныя, і ніякія там заморскія дэлікатэсы не заменяць беларускай кухні.  Сапраўднага беларуса цяжка ўявіць без бульбы, нават называюць нас “бульбашы”. А колькі страў існуе з гэтага карняплода — лічыць не пералічыць. Безумоўна, самай любімай для мяне, як і для многіх, з’яўляюцца дзернікі. А яшчэ вельмі смачна, калі да іх падаюць шкваркі.  У нашай сям’і ўсім без выключэння  такая ежа спадабаецца, а яшчэ адна любімая страва — картапляная бабка. Гэта вельмі смачна і галоўнае — прыгатаваць   не так складана. Упэўнена, такому беларускаму вынаходству  няма роўных.

Лепшыя беларускія традыцыі

хотимскВольга Калтунова:

— Калі казаць пра Беларусь у цэлым, то гэта ўнікальная краіна ў плане  абрадаў і традыцый. Адметнай асаблівасцю беларускіх абрадаў з’яўляецца  перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Шкада, што з цягам часу многія традыцыі страчваюцца, але вельмі прыемна бачыць, калі сучасная моладзь праяўляе цікавасць да гісторыі і сваіх продкаў і з задавальненнем прымае ўдзел у беларускіх святах. Напрыклад, сярод каляндарных традыцый мне вельмі  спадабаюцца Каляды, Масленіца, Мікульшчына (наша хоцімская распрацоўка) ці, напрыклад, Купалле з пошукам міфічнай папараць-кветкі, і самае прыемнае сёння бачыць  адраджэнне гэтых свят у нашым раёне. А што датычыцца асабліва нашай сям’і, у нас таксама ёсць свае традыцыі, да іх, як і да шматлікіх іншых свят, рыхтуем дзін аднаму невялікія падаруначкі і хаваем іх у шкарпэткі. Гэта вельмі цікава і прыемна.

Цікавілася Вольга Зайцава

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ