У мэтах фарміравання экалагічнай культуры дзяцей і падлеткаў, развіцця дзіцячай творчасці, папулярызацыі нацыянальных традыцый штогод праходзіць раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Магілёўская скарбонка». На выставу прадстаўляюцца творчыя працы з прыроднага матэрыялу, дзеці ствараюць цудоўныя кампазіцыі з розных кветак, галінак і травінак. Пры ацэньванні  творчых прац журы ўлічвала адпаведнасць намінацыі, выразнасць мастацкай выявы, навізну, крэатыўнасць, тэхніку і майстэрства выканання і, вядома, агульны эстэтычны выгляд.хотимск

У выніку, у намінацыі «Пано і калаж» першае месца было аддадзена Марыі Ігнац’евай і Аксане Сідаравай, СШ №1 (кіраўнік  Кацярына Тоўстая). Другое месца падзялілі дзяўчынкі з СШ №1 і СШ №2: Аліна Федасенка, СШ №1(кіраўнік Надзея Сотнікава); Алёна Чамахуд, СШ №2 (кіраўнік Алена Валюжэніч); Ганна Аліева, Арына Мінчанка, СШ №2 (кіраўнік Алена Валюжэніч). Трэцяе месца ў дадзенай намінацыі ў Ганны Чунаевай, СШ №1 (кіраўнік Наталля Прыснакова); Крысціны Мільчанка, Трасцінскі ВПК (кіраўнік Ірына Сарокіна); Аляксандра Худзякова, СШ №1 (кіраўнік Зоя Цэйтліна). Не меней цікавыя выдумкі з кветак былі прапанаваны рабятамі. Такім чынам «золата» у  «Цвяточнай кампазіцыі» у Крысціны Гараўцовай, СШ №2 (кіраўнік Вольга Шандабыла), «срэбра» у Анастасіі Шалыгінай, Забялышынская СШ (кіраўнік Святлана Макаранка) і «бронза» у Валерыі Трубнікавай, Трасцінскі ВПК (кіраўнік Марына Вашчыліна). Некаторыя з дзяцей прынялі вельмі актыўны ўдзел, заваяваўшы ганаровыя месцы адразу ў некалькіх намінацыях. Напрыклад, Крысціна Гараўцова не толькі змайстравала выдатную кампазіцыю з кветак, але і ў намінацыі «Фларыстычны арт-аб’ект» заняла 3 месца. Другое месца ў дадзенай намінацыі ў Вікторыі Мамчанка, СШ №2 (кіраўнік Алена Шытава) і пераможцам стала Маргарыта Лупекіна, Трасцінскі ВПК (Галіна Садкова). Лідарам у намінацыі «Лясныя падарункі»  стаў навучэнец СШ №1 Павел Тоўсты (кіраўнік Кацярына Тоўстая), яго працы занялі адразу 1 і 3 месцы ў дадзенай намінацыі. Другое месца ў навучэнца СШ №1 Аляксандра Худзякова (кіраўнік Зоя Цэйтліна).хотимск

Наступнай стала намінацыя «Золата палёў», пераможцам у ёй стала Дар’я Мікуціна, СШ  №2 (кіраўнік Людміла Пезкіна), а трэцяе месца ў Мікіты Цітова, СШ №2 (кіраўнік Ганна Тарасава). Праца Кірыла Суслянкова (дарэчы, ён пастаянны ўдзельнік і пераможца падобных конкурсаў) СШ №1 у намінацыі «Бярозавыя фантазіі» заняла першае месца (кіраўнік Юрый Суслянкоў і Наталля Суслянкова), другое — у Марыны Балыка, Вялікаліпаўскі ВПК (кіраўнік Алена Максіменка); трэцяе — у Вольгі Кукуруза, Дзмітрыя  Новіка, Марыі Ткачовай, Ельнянскі ВПК (кіраўнік Святлана Прыснакова). Адзінае першае месца было прысуджана ў намінацыі «У гасцях у казкі». Пераможцамі сталі навучэнцы СШ №1 Кацярына Ткачова, Ангеліна Трубіленка і Дар’я Цярноўская (кіраўнік Святлана Кудраўцава). Апошняй стала  намінацыя «Этнаграфічная лялька», дзе дзеці справіліся не горш. Першае месца ў Арцёма Люсікава, Бяседавіцкі ВПК (кіраўнік Святлана Якушава), а другое — у Мікіты Мінчанка, СШ №1 (кіраўнік Святлана Найдзенава). Варта  адзначыць, што ўсе прадстаўленыя працы навучэнцаў выкананы на досыць мастацкім узроўні, у розных стылях і тэхніках. Адным словам — ёсць на што паглядзець і чаму павучыцца.                                                             Уласн. інфарм.

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ