На мінулым тыдні адбыўся чарговы чэмпіянат ДАСААФ Магілёўскай вобласці па кулявой стральбе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Алега Лагуценка. Дадзенае мерапрыемства ўжо паспела стаць традыцыйным і праводзіцца не толькі з мэтай далучэння моладзі да гераічнай спадчыны пакаленняў і прапаганды здаровага ладу жыцця, але і з мэтай падрыхтоўкі маладога пакалення  да службы ва Узброеных Сілах.

Гонар раёна ад пярвічнай арганізацыйнай структуры ДАСААФ адстойвала каманда Забялышынскай СШ з нязменным кіраўніком Аляксандрам Сцепчанкам. Не варта пералічваць усе этапы спаборніцтва, скажам толькі, што нашы рабяты зноў сталі лідарамі, і з чарговым запаветным кубкам, медалем і дыпломам пераможца вярнуліся ў родныя пенаты. У асабістых заліках у Сяргея Будзянкова і Вікторыі Пахомавай таксама першыя месцы. Але навучэнцы Забялышынскай СШ адрозніліся не толькі ў спорце. Падведзены вынікі абласнога конкурсу фотапрац «Зямля, дзе пашчасціла нарадзіцца» у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», у якім Бараноўскі Павел таксама ўзнагароджаны дыпломам 3-яй ступені.

Як прызнаюцца самі рабяты, са спортам яны дружныя, і ў будучыні раставацца з ім не стануць, але не забываюць героі здаровага ладу жыцця  і пра вучобу, бо засталася апошняя вырашальная чвэрць, таму ні ў спорце,  ні ў вучобе сумаваць сапраўды не прыйдзецца.

Уласн. інфарм.

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ