Анастасія Янчанка і Дзмітрый Анжанка

У хлебаробаў Хоцімшчыны пачалася самая адказная пара сельскагаспадарчых работ — жніво. У гэтай рабоце актыўны ўдзел прымае таксама і моладзь.

Супрацоўнікі Хоцімскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” у перыяд уборачнай кампаніі наведваюць палі з мэтай матывацыі маладзёжных экіпажаў і вадзіцеляў да вялікіх паказчыкаў у працы. На хоцімскіх землях працуюць 2 маладзёжных экіпажа ў складзе Юрыя Прошкіна і Мікалая Шкрэдава, Сяргея Грышчанкі і Віктара Хайноўскага з ААТ «Кастрычнік-Бярозкі» на камбайнах маркі КЗС-10.

Свой уклад у агульнараённы каравай уносяць і маладыя вадзіцелі: Дзмітрый Анжанка і Яўген Зайцаў з ААТ «Кастрычнік-Бярозкі», а таксама Кірыл Сенчанка з ААТ «Хоцімскі Тэхнакомплекс».

Анастасія ЯНЧАНКА, першы сакратар

раённага камiтэта ГА «БРСМ»

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ