Урачыстасць з удзелам кіраўніцтва раёна прайшла ў раённым цэнтры культуры. Зрэшты, урачыстасць — гэта ўжо вельмі афіцыйна сказана, на самай справе, дзеці пабывалі ў казцы…

Праўда, не абышлося без цяжкасцяў: бо Снягурка-та знікла… І шукалі яе ўсе героі — і Снегавік, і Мяцеліца, і Цыганка, і, нават Баба Яга не ў баку апынулася. Вядома ж, як у любой добрай казцы ўсё скончылася паспяхова. І навагодняя весялосць не прайшла без Снягуркі.

Тым больш, што ў гэтым годзе нашы хлопцы і дзяўчынкі паводзілі сябе някепска, добра вучыліся, актыўна прымалі ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах.

Тых, хто асабліва вызначыўся, чакалі асаблівыя падарункі.

Так, пасведчанні аб узнагароджанні 3 прэміяй пераможцаў рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару за подпісам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі атрымалі вучні СШ №2: Дзмітрый Хучаў і Кірыл Старасценка.

Таксама падарункі чакалі неаднаразовых пераможцаў прадметных алімпіяд раённага і абласнога ўзроўню: Станіслава  Каротчанка (СШ№1) і Паліну Сідарэнка (СШ №2). Пераможцу спаборніцтваў «Снежны Снайпер» абласнога і рэспубліканскага ўзроўню Таццяну Несцярэнка (Забялышынская СШ).  І самага маленькага — пераможцу абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Бяспечнае дзяцінства» у намінацыі «Ганарымся, што навучылі!» Савелія Ігнаценка, выхаванца «Яслі-сад №2 г. п. Хоцімска».

А колькі пажаданняў рабяты атрымалі. І няхай збываюцца іх мары, і моцнага здароўя, і поспехаў у творчасці і вучобе. Дарослыя, вядома ж, гаварылі шчыра. Але на самай справе, яны зайздросцяць дзетвары, бо іх дзяцінства прайшло, але недзе  глыбока ў душы засталося цеплае мястэчка, уякім да гэтага часу жыве вера ў цуды і выкананне жаданняў. І менавіта, напярэдадні Новага года яны асабліва ўспамінаюць аб казках, чарадзействе і цудзе.

І навагодні калейдаскоп радасці і весялосці падарыў хвіліны шчасця і дзецям, і дарослым.

Улас. інфарм.

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ