Конкурс купальскіх вянкоў і тэматычных купальскіх праграм-прэзентацый «Красуй, вянок Александрыйскі» (далей – Конкурс) праводзіцца ў рамках рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») – (далей свята «Купалле»).

  1. Мэты і задачы Конкурсу.

адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры і мовы, лепшых узораў нацыянальнай культурнай спадчыны;

павышэнне цікаўнасці сучаснага гледача да шматграннай народнай творчасці шляхам знітавання фальклорных традыцый і сучаснага мастацтва;

умацаванне культурных сувязей, абмен творчым і мастацкім досведам паміж удзельнікамі конкурсу;

стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання гледачоў на аснове элементаў традыцыйнай культуры;

папулярызацыя і захаванне народнай творчасці, традыцыйнай беларускай культуры, нацыянальных традыцый і звычаяў;развіццё традыцыйных промыслаў і рамёстваў;падтрымка і стымуляванне дзейнасці таленавітых майстроў;павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, садзейнічанне іх развіццю і раскрыцці творчага патэнцыялу.

  1. Арганізатар Конкурсу — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
  1. Выканаўцы Конкурсу:

установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай

творчасці і культурна-асветнай работы»;

установа культуры «Магілёўская абласная філармонія».

  1. Удзельнікі Конкурсу.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца каманды гасцей свята «Купалле», фізічныя асобы. У конкурсе можа прыняць удзел любы жадаючы.

  1. Умовы правядзення Конкурсу.

Конкурс праводзіцца ў два этапы.

5.1. Першы этап – разгляд заявак.

Удзельнікі Конкурсу да 7 ліпеня 2017 года (уключна) дасылаюць Заяўку (гл. Дадатак) на адрас: mogomc@tut.by (у тэме ліста пазначыць: «Красуй, вянок Александрыйскі».

Да Заяўкі ў абавязковым парадку дадаюцца:

фота купальскага вянка (ў фармаце jpеg);

інтэрнэт адрас старонкі (сайта) на якой можна прагледзець відэа тэматычнай купальскай праграмы прэзентацыі (або ссылка па якой ёсць магчамасць захаваць відэа).

Экспертная камісія разглядае дасланыя заяўкі.

5.2. Па выніках абмеркавання эксперная камісія фарміруе спіс удзельнікаў другога этапа. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права не разглядаць заяўкі, якія пададзены не ў тэрмін, або без матэрыялаў пазначаных ў пункце 4.1 дадзеных умоў правядзення Конкурсу.

5.3 Другі этап – дэманстрацыя купальскіх вянкоў з праграмай яго прэзентацыі, ўзнагароджванне пераможцаў, якія адбудуца 8 ліпеня 2017 года пад час правядзення свята «Купалле» у в. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці на малой сцэнічнай пляцоўцы.

Нароўні з удзелам ў конкурсе, удзельнікі на тэматычнай пляцоўцы экспазіцыі купальскіх вянкоў «Красуй, вянок Александрыйскі» дэманструюць працэс (тэхналогію) вырабу ў рэжыме «онлайн».Адпаведнае абсталяванне, неабходны матэрыял для дэманстрацыі працэсу і вырабу практычнай працы, забяспечваюць самі ўдзельнікі.

  1. Крытэрыі ацэнкі конкурсных праграм.

6.1. Конкурсныя работы — купальскія вянкі ацэньваюцца па наступным крытэрыям:

майстэрства ў тэхніцы выканання вянка;прытрымліванне традыцый у вырабе вянка;арыгінальнасць, яркая самабытнасць і вобразнае ўвасабленне;         незвычайны падыход: выкарыстанне нестандартных матэрыялаў, тэхнік, прыёмаў і прыстасаванняў;эстэтычнасць выраба;творчая фантазія, арыгінальнасць, кампазіцыйнае рашэнне, дасканаласць тэхнічнага выканання;гарманічнасць і яркасць мастацкага выраба.

6.2. Праграма прэзентацыі вянка ацэньваецца па наступным крытэрыям:

мастацкая вартасць матэрыялу, багацце мовы, трапнае выкарыстанне ўзораў вусна-паэтычнай народнай творчасці;

рэжысёрскае ўвасабленне;

пластыка-харэаграфічнае, музычнае вырашэнне, яркасць, выразнасць, відовішчнасць;

артыстызм, выканальніцкае майстэрства, сцэнічная культура ўдзельнікаў праграмы.

арыгінальнасць прэзентацыі конкурснага вянка.

  1. Патрабаванні да конкурсных работ

Не дазваляецца набыццё гатовых вянкоў, іх дапрацоўкі і прадстаўлення на конкурс.

Творчая прэзентацыя можа быць прадстаўлена ў форме стылізаванай тэматычнай або тэатралізаванай праграмы з элементамі народных, побытавых танцаў, песеннай, вуснай народнай творчасці купальскага календарнага цыкла. Музычнае суправаджэнне творчай прэзентацыі можа ажыццяўляецца пад акампанемент народных (музычных) інструментаў, у жывым гучанні альбо пад фанаграму (мінус). Выкарыстанне фанаграмы «плюс» забараняецца. Неабходна ўлічваць, што даўжыня конкурснага выступу павінна складаць не больш як 3 хвіліны.

          8. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

8.1. Экспертная камісія вызначае пераможцаў, якія узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі ў памеры:

8.1.1. для каманд гасцей:

1 месца – да 7 базавых велічынь;

2 месца – да 6 базавых велічынь;

3 месца – да 5 базавых велічынь;

8.1.2. для фізічных асоб:

1 месца – да 3 базавыя велічыні;

2 месца – да 2 базавыя велічынь;

3 месца – да 1 базавая велічыні.

8.2. Спецыяльныя дыпломы

«За высокі прафессіяналізм і асабісты уклад па захоўванню і адраджэнню самабытных традыцый народнай творчасці»;

«За папулярызыю і захаванне традыцыі народнай творчасці»;

«За арыгінальнасць і непаўторнасць выканання конкурснай работы»;

«За дызайнерскае рашэнне і аутарскі падыход»;«За яркае увасабленне мастацкага вобраза ў купальскай праграме-прэзентацыі»;«За арыгінальную пастаноўку купальскай праграмы-прэзентацыі».

8.3 Арганізатары пакідаюць за сабой права не вылучаць пераможцаў у якой-небудзь намінацыі.

  1. Фінансаванне

Узнагароджванне пераможцаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізатараў, транспартныя і камандзіровачныя выдаткі – за кошт боку, які накіроўвае ўдзельнікаў.

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ