А. Пішчанка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама

Горад Бабруйск — другі па колькасці насельніцтва ў вобласці і сёмы ў рэспубліцы. У горадзе пражывае каля 218 тысяч жыхароў, дзейнічае  звыш 2-х тысяч арганізацый. Прадпрыемствы горада выпускаюць трэцюю частку прамысловай прадукцыі Магілёўскай вобласці. Бабруйск —  горад дзелавых ініцыятыў і выгадных прапаноў.  Багатая і гісторыка-культурная спадчына горада. Бабруйшчына дала краіне нямала славутых людзей. Гэта і вялікі беларускі драматург Вінцэнт-Дунін-Марцінкевіч, і паэт Мікалай Аўрамчык, пісьменнік Барыс Мікуліч і Міхаіл Герчык, мастакі Ісак Давідовіч і Леанід Марчанка, кампазітары Уладзімір Алоўнікаў і Валянціна Серых. Гэта і чэмпіён міра ў штурханні ядра Андрэй Міхневіч, і легендарны гіравік, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, Вячаслаў Харанека.

А. Кунцэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама
А. Кунцэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

На мінулым тыдні ў адным з буйнейшых індустрыяльных і культурных цэнтраў Беларусі — горадзе Бабруйску прайшоў  рэгіянальны семінар па  інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці і задачах СМІ.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел  кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, УП «БЕЛТА», РУП «Белпошта», Інстытута журналістыкі БДУ, установы Адміністрацыі Прэзідэнта РБ, рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», ГА «Беларускі саюз журналістаў»,  рэдактары рэгіянальных СМІ і журналісты, ідэалагічная вертыкаль гаррайвыканкамаў. У рамках семінара ў форме дыялога прайшло пленарнае пасяджэнне, у ходзе якога былі заслуханы выступленні прадстаўнікоў рэспубліканскіх і абласных СМІ, органаў дзяржаўнага кіравання па актуальных пытаннях, якія ў асноўным датычыліся далейшых перспектыў друкаваных СМІ ў медыяпрасторы краіны, актуалізацыі і дасканаласці інфармацыі ў сацыяльных сетках  і  рэгіянальных выданнях. Трэба сказаць, правядзенне падобных семінараў у Магілёўскай вобласці ўжо паспела стаць традыцыйным, акрамя гэтага, у мэтах абмену вопытам і павышэння кваліфікацыі штогод на базе рэдакцый праходзяць дні кіраўнікоў, абласны форум маладых спецыялістаў, а таксама запланавана правядзенне ў рэгіёне мэтавых пляцовак па развіццю вопыта  і стажыроўцы ідэалагічных кадраў.

Вырабы фабрыкі "Красный пищевик"
Вырабы фабрыкі «Красный пищевик»

— Сёння ў паўсядзённым жыцці патрэба ў інфармацыі такая ж неабходная, як і любая іншая. Дыялог паміж уладай і насельніцтвам вельмі важны, трэба ўмець знаходзіць агульныя кропкі, а адказнасць за публічнае слова і ў палітыка, і ў журналіста ўзрастае на парадак.  Пра гэта не так даўно казаў кіраўнік дзяржавы на адкрыцці пленарнага пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы. Сучасны журналіст павінен валодаць у меншай меры 5 медыя: тэкст, гук, фота, відэа, блог. Важна знайсці баланс паміж друкаванымі і анлайн- прадуктамі, але заўжды трэба памятаць — самы галоўны  рэсурс — чалавек, — адзначыў у сваім выступленні намеснік  начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка.

Знаёмства з працай аддзела тэлерадыёвяшчання "Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жыццё"
Знаёмства з працай аддзела тэлерадыёвяшчання «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё»

Праводзячы аналіз друкаваных СМІ Магілёўскай вобласці, Алег Аляксандравіч адзначыў пэўныя плюсы  такіх выданняў як «Магілёўскія ведамасці», «Бабруйскае жыццё», «Шлях Кастрычніка», «Голас Касцюкоўшчыны», «Маяк Прыдняпроўя», «Веснік Чэрыкаўшчыны», «Горацкі веснік», «Ударны фронт», разам з тым  у такога выдання, як «Зямля і людзі» не толькі знізіўся тыраж, але і колькасць праглядаў на сайце.

— Менавіта ад журналістаў у многім залежыць абстаноўка тых падзей, што адбываюцца, ці праектуюцца ў будучым  краіны, таму важна сказаць людзям праўду, а таксама знайсці тыя «маякі», на якія неабходна раўнавацца, — адзначыў намеснік Міністра інфармацыі РБ Аляксандр Карлюкевіч.

Дарагіх гасцей сустракаюць хлебам-соллю (злева направа: А. Карлюкевіч, намеснік Міністра інфармацыі, і А. СТуднеў, старшыня Бабруйскага гарвыканкама)
Дарагіх гасцей сустракаюць хлебам-соллю (злева направа: А. Карлюкевіч, намеснік Міністра інфармацыі, і А. СТуднеў, старшыня Бабруйскага гарвыканкама)

Падчас пленарнага пасяджэння была разгледжана  праца інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» і рэдакцыі газеты «Бабруйскае жыццё», дарэчы, пасля завяршэння афіцыйнай часткі ўдзельнікі семінара змаглі наведаць апошнюю. Трэба сказаць, нам, журналістам, тут было чаму павучыцца, прысутныя змаглі прасачыць паэтапную працу кожнага аддзела.

Варта адзначыць, што «Бабруйскае жыццё»- гэта дынамічная, сучасная газета, якая  падае чытачам самую разнастайную, цікавую і актуальную  інфармацыю, яна выходзіць раз у тыдзень аб’ёмам 32 паласы  ў поўнакаляровым варыянце, а  6 мая гэтага года для бабруйчан адбылася яшчэ адна знакавая падзея — адкрыццё першага Бабруйскага радыё -«Zефір FM», якое працуе на частаце 95,4 FM 24 гадзіны сем дзён у тыдзень. У гэтым жа фармаце яно даступна жыхарам Асіповіцкага, Кіраўскага і Глускага раёнаў, бо радыус распаўсюджвання гукавога сігналу ахоплівае не толькі Бабруйск, але і 50 км ад горада. Радыёстанцыя ўкамплектавана абсталяваннем, адпаведаючым апошнім сусветным тэндэнцыям.

У в. Вербкі працуюць лепшыя майстры па кераміцы "Арт-Жыжаль"
У в. Вербкі працуюць лепшыя майстры па кераміцы «Арт-Жыжаль»

Цікава было наведаць кандытарскае прадпрыемства  ААГ «Красный пищевик»- адну з сучасных фабрык РБ. «Пэўнасць якасці, пэўнасць традыцыям — менавіта такі галоўны прынцып «Красного пищевика».  Сёння, напрыклад, цукеркі і зефір дадзенай фабрыкі  ідуць на экспарт у многія краіны свету. Была магчымасць не толькі выслухаць тэарэтычную лекцыю аб узаемадзеянні з медыарэсурсамі ў пытаннях эфектыўнага руху прадукцыі прадпрыемства, але і прадэгуставаць салодкія ласункі фабрыкі.хоцімск

Трэба адзначыць, што Бабруйск — адзін з нямногіх гарадоў Беларусі, у якім выраслі шматкратныя алімпійскія і параалімпійскія чэмпіёны (Віктар Ранеўскі, двухразовы чэмпіён 24 Алімпійскіх гульняў у Сеуле; браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы, чэмпіёны — XXIХ Алім-пійскіх гульняў у Пекіне  па веславанню на байдарках і каноэ; Ігар Бокій -11-кратны чэмпіён летніх Параалімпійскіх гульняў па плаванні; Дар’я Навумава, срэбны прызёр XXXI летніх Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы і інш). А яшчэ менавіта тут, на Бабруйскай хакейнай арэне, праходзілі здымкі фільма «Легенда №17» Мікалая Лебедзева, прысвечанага легендарнаму хакеісту Харламаву. Удзельнікі  дэлегацыі  наведалі  ДУ «Хакейны клуб «Бабруйск», дзе прысутным было прапанавана паназіраць за працай адасобленага структурнага падраздзялення «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па хакею  з шайбай «Бабруйск-Арэна».

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па хакею з шайбай "Бабруйск-Арэна"
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па хакею з шайбай «Бабруйск-Арэна»

Заключнай кропкай падарожжа стала знаёмства ўдзельнікаў семінара  з працай майстроў па кераміцы «Арт-Жыжаль» у вёсцы Вербкі Бабруйскага раёна. Эксперымент, эксклюзіў, экстрым — такімі словамі можна ахарактарызаваць  пленэр па кіраміцы «Арт-Жыжаль». Хочацца адзначыць — своеасаблівасць і ўнікальнасць відавочная, творчая планка майстроў, якія сабраліся тут, вельмі высокая і нічым не ўступае лепшым еўрапейскім дасягненням у гэтай вобласці дэкаратыўнай керамікі, а нават і пераўзыходзіць. Керамісты з многіх краін працуюць тут на адкрытым паветры ў любое надвор’е, імкнуцца ў  досыць складаных умовах працы і пражывання прайсці ўсе этапы — ад падрыхтоўкі матэрыялаў да абпалаў і выніковай выставы. Прысутныя таксама змаглі прыняць удзел у практычным эксперыменце, паспрабаваўшы сябе ў ролі  керамістаў.

Развітваючыся з культурнай жамчужынай Магілёўшчыны, кожны з прысутных імкнуўся  забраць з сабой  феерверк станоўчых эмоцый, пазітыўнага настрою, шмат незабыўных ураджанняў і непераадольнае жаданне ўдасканальваць сваё журналісцкае майстэрства і апантанна рухацца толькі наперад.

Вольга Зайцава.

Фота аўтара і  Сяргея КАВАЛЁВА

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ