У нас жа свая Санта-Барбара… Адбылося чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта...

У нас жа свая Санта-Барбара… Адбылося чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімск

408
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

Адбылося чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімск, на разгляд якога былі запрошаны людзі, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні.

Здавалася б, афіцыйнае пасяджэнне, а нібы ў тэатры, на прэм’еры недарэчнай камедыі… Людзі яшчэ памятаюць даўжэзную «мыльную оперу», тэлесерыял «Санта-Барбара», які быў зняты ў ЗША і трансляваўся там амаль 10 гадоў. Усяго было знята 2137 серый, 9 сезонаў.
Нашы тэлегледачы любавалі-ся серыялам з 1992 года па 2002-г. Тэленавела была паказана не цалкам — пачалася з 217-й серыі, а «скончылася» на 2040-й. Але ж і гэтага хапіла з лішкам. За гэты час тэлегледачы забылі што з чаго пачалося, змяніліся акцеры, а віражы сюжэту часам былі такія крутыя, што толькі самыя адданыя фанаты разумелі сутнасць таго, што адбываецца на экране. Так і павялося, серыял скончыўся, а намінальнасць яго засталася…
Вось і ў нас свая «Санта-Барбара». На Савет запрошаны Андрэй Міхайлавіч, які, пакінуўшы жонку і дваіх дзяцей, сышоў да Людмілы. Новая жонка, яшчэ не афіцыйная, і былая, яшчэ афіцыйная, мужчыну цяпер не падзеляць.Скандаляць і пагражаюць адна адной. Эмоцыі зашкальваюць. Сустракаючыся, жанчыны высвятляюць адносіны. Андрэй у дадзенай сітуацыі трымаецца ў баку, назіраючы, як яго дзеляць дамы сэрца. Маці Людмілы з сітуацыяй мірыцца не жадае, наваяўлены зяць ёй не па душы. А яшчэ разам з Людмілай жыве сястра са сваім дзіцем, что не супраць злоўжыць гарачыльнымі напоямі.
На ўсіх членаў кампаніі складзены адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
— Я толькі віна ледзь-ледзь выпіў, а на ферме быў па справе, пакуль вырашаў пытанні, бабы счапіліся..,- тлумачыць Андрэй Міхайлавіч.
— Я таксама па справе. Выпіла піва трохі з раніцы, а яна (былая, але яшчэ законная жонка, трэба разумець) убачыла, што я яму чаравікі купіла і хацела яго пабіць, — тлумачыць яго сужыцелька.
— Так што вы пілі: віно ці піва? — не разумеюць члены Савета.
— Так, віно. А наогул я быў цвярозы, а затрымалі мяне, не зразумела за што, — стаіць на сваім мужчына.
— Піва, а віна ж выпілі толькі бутэльку на траіх. Гэта ж не лічыцца, — новае тлумачэнне Людмілы.
— Бабы біліся, — кажа Андрэй.
— Што б я, ды з гэтай у бойку, я за яго (за любоў, трэба разумець) заступілася, — кажа жанчына.
Канцоў у гісторыі не было знойдзена.
— Вы бачыце, што ўсе беды ў вас ад алкаголю? — пытаюцца парушальнікаў парадку члены камісіі.
Тыя абяцаюць завязаць.
Зрэшты, жыццё бурліць і кіпіць не толькі ў гэтай кампаніі, што не госць на Савет, то новая серыя «Санта-Барбары».
І пагоні там, і сваркі з суседзямі, і рэўнасць, і сямейныя разборкі. Аж зайздросна, якім цікавым жыццём жывуць некаторыя хацімчане. Сядай пісьменнік і пішы раманы… Зачытаешся…
Быццам бы і смешна, але — сумна, бо галоўны герой у кожнай навэле — гэта алкаголь. За яго і душу нашы гаротныя гатовыя аддаць, а сумленне, разважнасць — ужо аддалі.
— Меней трэба піць! — зрабіў заключэнне толькі адзін запрошаны.
І мы з ім згодныя.
Ганна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ