Усе дарослыя калісьці былі маленькімі і, безумоўна, кожны марыў адправіцца ў падарожжа. І не проста ў паход на пару гадзін, а ў самы сапраўдны з начоўкамі, страшылкамі і песнямі, запечанай на кастры бульбай і апошняй каралеўскай ноччу, калі кожны наравіў намазаць свайго сябра пастай. Сапраўдная рамантыка і, вядома, такія яркія моманты яшчэ затым доўга ўспамінаюцца.
_RED6825 _RED6836 _RED6850 _RED6867

З 26 чэрвеня да працы прыступіў палатачны лагер «Выбар», які ў гэтым годзе размясціўся ў маляўнічым мястэчку вёскі Трасціно. Патрапіўшы сюды аднойчы, абавязкова хочацца прыехаць яшчэ, бо для цікавага правядзення часу тут створаны ўсе ўмовы.20170627_133255

U
U

— Каб добраўпарадкаваць усё гэта, прыйшлося нямала папрацаваць. Аднак, дзякуючы сумесным намаганням настаўнікаў і навучэнцаў, атрымалася вельмі цікава, імкнуліся прадумаць усё да нюансаў, — падзяляюцца педагогі Забялышынскай СШ Наталля Кастрова і Аляксандр Сцепчанка.

Сапраўды, сумаваць дзецям не даводзіцца. Тут кожны можа знайсці сабе занятак па душы: абсталяваны цір і  трэнажоры, ёсць валейбольная пляцоўка, абручы, скакалкі і іншы спартыўны інвентар. Адным словам, палатачны лагер — своеасаблівы маленькі спартыўны гарадок, які жыве сваім цікавым жыццём. Уся тэрыторыя лагера абгароджана сцяжкамі, прадугледжаны вогнетушыцелі, кожны куточак адпавядае санітарным патрабаванням, на тэрыторыі супрацоўнікамі РАУС ажыццяўляюцца  дзяжурствы.

Пра жыццё ў лагеры звычайна ходзяць чуткі накшталт: начлегі на халоднай зямлі,  брудны неахайны знешні выгляд, а яшчэ ўсякія насякомыя, тыпу кляшчоў.  Вымушана вас засмуціць — гэта сапраўды ўсяго толькі міфы, якія рэзка развейваюцца пасля наведвання палатачнага лагера «Выбар». Для дзяцей тут таксама абсталяваны спецыяльны куток, дзе можна прывесці ў парадак свае рэчы,  супрацоўнікамі Хоцімскага РайЦГЭ праведзена апрацоўка прылеглай тэрыторыі ад няпрошаных гасцей.

А яшчэ адным цікавым момантам для рабят з’яўляюцца дыскатэкі. Дарэчы, што наконт правядзення дыскатэк, тут арганізатары таксама падышлі неардынарна. Такі рарытэт як патэфон з пласцінкамі дзецям вельмі спадабаецца!  Прызнаюся, гэту дзіўную прыладу атрымалася паслухаць і мне — вельмі прыемныя эмоцыі, нават захацелася хоць на дзень застацца ў лагеры. Адразу прадставілася, як рамантычна гучаць гукі патэфона ў начной цішы, пад патрэскванне дроў вогнішча!

— Штодня з дзецьмі запланаваны мерапрыемствы: інтэлектуальнага, спартыўнага і забаўляльнага характару. Штодзённа прытрымліваемся рэжыму, рабяты забяспечаны добрым сілкаваннем, атрымліваюць вялікі аб’ём фізічных нагрузак, а падчас мерапрыемстваў за ўдзел самым актыўным раздаюцца невялікія прыемныя падарункі. Таксама для дзяцей запланавана экскурсія ў г. Мсціслаў з наведваннем краязнаўчага музея і Свята-Успенскага Пустынскага манастыра, — дзеліцца Аляксандр Сцепчанка.

У канцы сустрэчы дзеці ў адзін голас прызналіся, што жыццё ў палатачным лагеры вельмі спадабаецца, і калі ў верасні настаўніца прапануе абмеркаваць тэму «Як я правёў лета?» — многія з іх успомняць яркія летнія дзянькі, праведзеныя ў палатачным лагеры.

Вольга Зайцава

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ