Адраджэнне студатрадаўскага руху — тэма даволі актуальная, адмысловую папулярнасць яно набывае цяпер, каліпоўным ходам ідуць летнія вакацыі. У  раёне функцыянуе 11 студэнцкіх атрадаў, у якіх працуе 108 чалавек.хотимск

Пра тое, што на ферме МТК «Альшоў-2» з усёй адказнасцю працуюць 10 навучэнцаў экалагічнага студатрада імя М.К. Піліпенкі, пазнала ад свайго калегі, які з чарговым заданнем наведваў гаспадарку. «Працуюць на сумленне», — пракаментаваў Аляксандр Ляйчынскі.

Станоўчую адзнаку працы юных працаўнікоў даў у сваім выступленні і кіраўнік раёна на чарговым пасяджэнні райвыканкама, адзначыўшы, што нават дарослым варта павучыцца, як трэба працаваць. Пад чулым кіраўніцтвам педагогаў СШ №2 і працаўнікоў ААГ «Хоцімскі Тэхнакомплекс» за тыдзень усе сцены, трубы і столі фермы проста ззялі. Дарэчы, рабяты  і летась працавалі тут і настолькі станоўча зарэкамендавалі сябе, што і ў гэтым годзе ім без роздумаў даручылі дадзены аб’ект. Перад пачаткам працы са студатрадаўцамі абавязкова праводзяць інструктажы па ТБ, па мерах пажарнай бяспекі, аказанню першай медыцынскай дапамогі і т.п. Большая частка студатрада — хлапчукі, усе члены «БРСМ», з адмысловай сур’ёзнасцю падыходзяць да выканання прапанаваных заданняў, напэўна, таму праца ў іх спорыцца.хотимск

«Скончыў работу — гуляй у ахвоту». Менавіта такімі словамі можна ахарактарызаваць студатрад імя М.К. Піліпенкі. Нягледзячы на насычаны графік, для рабят штодня запланаваны выхаваўчыя мерапрыемствы, якія спрыяюць яшчэ большаму згуртаванню калектыва. Школьнікі расказалі, што і ў наступным годзе з вялікім задавальненнем запішуцца на працы, бо прыемней удвая за сваю працу яшчэ і зарплату атрымаць. Можна будзе набыць канцылярскія прыналежнасці  да пачатку наступнага навучальнага года, ды і бацькам будзе прыемны сам факт першага самастойнага заробку дзяцей.хотимск

Рабят з  экалагічнага студатрада імя І.Г. Гарабца заспелі за афарбоўкай плота па цэнтральнай вуліцы Міра а/г Бяседавічы. Фронт працы нямалы — аднак навучэнцы працуюць захоплена, нават з некаторым запалам. Кіраўнік Аксана Пруднікава і камандзір атрада Анастасія Патапенка рапартуюць — да пятніцы трэба ўсё дарабіць. Як пазнала ў гутарцы з камандзірам, каб патрапіць у студатрад  тут існуе сапраўдная канкурэнцыя, некаторыя вучні запісваюцца задоўга да пачатку працы. Гэта вельмі прыемна, бо апошнім часам стала звыклым пачуць скаргі пра тое, што сучасная моладзь зусім не прыстасавана да фізічнай працы.

Сярод дзяцей ёсць тыя, якія ўпершыню запісаліся на працы. Кірыл Батурын і Анастасія Патапенка — пастаянныя наведвальнікі, ці, як яшчэ кажуць, заўзятыя студатрадаўцы.

Штодня медсястра Ірына Джавукцян на пачатку і завяршэнні змены аглядае дзяцей, штодня з імі праводзяцца мерапрыемствы выхаваўчага характару. Тэматыка разнапланавая і вельмі актуальная, напрыклад, дзецям было вельмі пазнавальна пагутарыць пра самыя запатрабаваныя прафесіі ў Беларусі. 22 чэрвеня школьнікі наведвалі абеліск загінуўшым воінам. У сельскім Савеце добра аформлены стэнд, тут можна паглядзець патрэбную іфармацыю аб працы студатрада.

Малайчыны, рабяты! Так трымаць!

За афарбоўкай плота можна было ўбачыць і дзяцей з экалагічных студатрадаўімя А.Г. Багамолава і М.І. Казея.

Рабяты працу не перабіраюць, бо дома ім таксама даводзіцца дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Цікава было пагутарыць з імі, у  наступным годзе актывісты «БРСМ» плануюць таксама запісацца на працы. Кірыл Дуняшэнка  і Аляксандр Мурашка з атрада імя А.Г. Багамолава сёлета ў студатрадзе працуюць упершыню, але хлапчукі з гонарам прызналіся, што рады папрацаваць на карысць роднага краю і зрабіць яго яшчэ больш чыстым і прыгожым.

ВольгаЗайцава

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ