Вы лічыце сябе шчаслівым чалавекам? Большасць, адказваючы на такое пытанне, задумваюцца: пачынаюць аналізаваць складнікі шчасця на іх думку — ці есць яны ў іх, ці няма. А вось Аляксандр Папраўка, трактарыст-машыніст ААТ «Бабушкино подворье», адказаў адразу і станоўча. Што ж прывяло яго да шчасця? У чым яно заключаецца? Пагутарым…

— Аляксандр Іванавіч, якія эмоцыі цяпер адчуваеце, калі ўсведамляеце, што вас абралі дэлегатам на пяты Усебеларускі народны сход?

— Розныя. З аднаго боку, накшталт, як і не ўсведамляю гэта да канца. Як то яшчэ пачуцці не ўлягліся. З другога — гонар і адказнасць. Мне, безумоўна, прыемна, што жыхары раена палічылі мяне годным прадставіць наш край на такім высокім форуме, але я таксама разумею, што ў, пэўнай ступені адказваю за тыя рашэнні, што будуць прынятыя на Усебеларускім сходзе. Рашэнні павінны быць для народа, для Беларусі. Гэта вельмі адказна.

— Вы засталіся жыць і працаваць на сяле. Не шкадуеце аб гэтым рашэнні?

— Не толькі не шкадую, але і ўпэўнены, што зрабіў усе правільна. Мала таго, я магу параіць усім маладым людзям выбіраць для жыцця менавіта сельскую мясцовасць. Чаму? Для гэтага есць шмат прычын. Я стаў тым, кім марыў. Маю на ўвазе прафесію. І рады, што не пасароміў абранай спецыяльнасці. Працу сваю люблю, цаню яе і стараюся выконваць якасна. Гэтаму мяне і бацькі вучылі, ды і перад старэйшымі калегамі сорамна будзе, калі ў «хвасце плесціся» стану.

Вядома, не сакрэт, што ў весцы прыходзіцца шмат фізічна працаваць, але, думаю, гэта толькі на карысць. Чалавек мацней фізічна, дужэйшы. А то, часам, бачу сваіх аднагодкаў, а яны ўжо з жывоцікамі такімі (смяецца). Пастаянная праца дысцыплінуе, вучыць ставіць перад сабой мэты, ды і часу на ўсялякія глупствы не застаецца.

Ну і, вядома, жыцце на паветры, на прыродзе, у добрай экалогіі толькі дадае здароўя.

— Аляксандр Іванавіч, а як жа гарадскія ўмовы: вадаправод, каналізацыя, ацяпленне?..

— Сучасная веска — гэта не веска ХІХ стагоддзя. У многіх есць і вада ў хаце, і каналізацыя, і газавае ацяпленне, а вось ці есць у гаражан сад, у якім вось зараз у маі птушкі раніцай песні спяваюць, а пах квітнеючых яблынь прама ап’яняе.

— Дык вы шчаслівы чалавек?

— Думаю, што так. У мяне выдатная любімая жонка-прыгажуня, мой тыл, мая правая рука, мы з ей цяжкасці дзелім напалам. Двое сыноў. Мой гонар. Нашы памочнікі. Займаюся любімай справай. Дом, як кажуць, мая крэпасць.

Прызнаюся, што напачатку самастойнага жыцця было цяжка, але ў апошнія гады ўсе наладзілася. Зрэшты, так і павінна быць: пакуль малады чаго-та дамагаешся, да чаго-та імкнешся. Калі атрымаць усе і адразу, то не так гэта шанаваць будзеш. Усяго дабіўся ў сваім жыцці працаю, так і дзяцей вучу. Упэўнены, што ў Беларусі, калі ты не гультай і лайдак, то можна жыць у камфортных умовах. Але трэба працаваць.

— Аляксандр Іванавіч, вы прызналіся, што ўсяго дамагліся самі, а дапамога дзяржавы…

— Дзяржава павінна дапамагаць тым, хто сам не можа працаваць: малалетнім дзецям або адзінокім пенсіянерам, інвалідам. Астатнія, калі рукі і галава на плячах есць, усяго самі даб’юцца. Баяцца і ленавацца не трэба. Трэба яшчэ дапамагаць шматдзетным сем’ям. У гэтым напрамку ў Беларусі распрацавана сістэма падтрымкі. Але многія грамадзяне хочуць большага, не прыкладваючы ніякіх намаганняў. Гэта засмучае.

— Як вы думаеце, якія тэмы будуць абмяркоўвацца на Усебеларускім народным сходзе?

— Розныя. І пытанні экономікі. Мяне, як аграрыя, цікавіць тэма развіцця сельскай гаспадаркі. Напэўна, будуць закрануты пытанні нацыянальнай бяспекі (сітуацыя ў свеце да гэтага абавязвае). Таксама, упэўнены, што будуць прапанаваны да абмеркавання пытанні і па іншых напрамках. Увогуле будзем абмяркоўваць усе, чым жывуць людзі.

— Вялікі дзякуй, Аляксандр Іванавіч, за гутарку.

Ганна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ