Хацімчанін Уладзіслаў Салдаценка прыняў удзел у ХІХ сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў-2017...

Хацімчанін Уладзіслаў Салдаценка прыняў удзел у ХІХ сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы

403
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

XIX сусветны фестываль моладзі і студэнтаў 2017 прайшоў у Сочы. У iм прынялі ўдзел хлопцы i дзяўчаты са 150 кpaiн свету ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія праявілі сябе ў грамадскім жыцці або прафесіі. Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Кунцэвіч, які ўзначаліў рэгіянальную дэлегацыю адзначыў: «Магілёўскую вобласць на фэсце ў Сочы прадстаўляў 21 чалавек, сярод якix маладыя людзі з Хоцімска, Слаўгарада, Шклоўскага раёна».

Мы адразу звязаліся анлайн з хацімчанінам Уладзіславам Салдаценка, якому выпала цудоўная магчымасць наведаць фестываль. Дарэчы, хлопец — студэнт 3-га курса беларускага гандлёва-эканамічнага універсітэта. Вучыцца па спецыяльнасці лагістык-эканаміст. Уладзіслаў пастаянна выступаў за ўніверсітэт на спаборніцтвах, актывіст, валанцёр. Вось, што ён расказаў:

— Я вельмi рад, што мне выпала такая магчымасць — пабываць на гэтым фэсце. Вельмі не хочацца ад’язджаць. Сам горад Сочы вельмі дзіўны i прыгожы: вакол горы, побач мора. На фэст прыехала 25000 удзельнікаў з 185 кpaiн i 5000 валанцёраў. Я быў уключаны ў беларускую дэлегацыю, якая складалася з 300 чалавек. Тут вельмі добра адносяцца да беларусаў, практычна кожны падыходзіць зрабіць сэлфі або пазнаёміцца. Наогул мы ўразілі ўcix. Атмасфера фэсту цудоўная, кожны дзень адукацыйныя i культурныя праграмы. Кожны дзень праходзяць семінары. Асабліва мне спадабалася бібліятэка будучыні i эканоміка бізнэсу i прадпрымальніцтва. Вельмі шмат новых знаёмстваў i новага вопыту. Былі таксама ў гарах, там вельмі захапляльна i хораша — уражанняў хопіць на ўсё жыццё. Я тут зусім не сумую, кожны дзень праводжу вельмі актыўна i да вечара ўжо не магу на нагах стаяць. Кожны дзень замяраю колькі прайшоў. I не было яшчэ такога дня, каб было менш 30 кіламетраў.

Дэлегатам было адведзена выканаць на фэсце важную місію — распавесці пра Беларусь — краіну, якая адкрыта для сумесных праектаў, гатовая i далей актыўна ўдзельнічаць у развіцці дыялогу паміж дзяржавамі ўсяго свету. Форум ужо на самым старце аб’яднала людзей, якія размаўляюць на розных мовах, маюць свае традыцыі, погляды i каштоўнасці.

Вольга МІРАВА 

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ