У кожнага чалавека ёсць любімы занятак. Нехта цудоўна сачыняе вершы, а нехта стварае чароўную музыку, хтосьці піша нацюрморты і партрэты, у кагосьці ў руках раптам умела ажывае цеста, папера і гліна…хотимск

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі чарговы раз гасцінна распахнуў свае дзверы для актыўных дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак. Зал запоўнены. Сярод рабят тыя, хто даўно займаецца ў цэнтры, а ёсць тыя, хто прыйшоў упершыню. Для прысутных было арганізавана цікавае прадстаўленне ў горад Творчасці, якое падрыхтавалі педагогі і навучэнцы ЦТДіМ.хотимск

— Наш цэнтр штогод наведвае шмат хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта цэлы мір, мір творчасці і забаў, дзе кожны можа выбраць сабе занятак па душы: спяваць або танчыць, вязаць або ляпіць, займацца маляваннем або рабіць вырабы з бумагі,  паспрабаваць сябе ў ролі  акцёра ці вядучага. І ўсе гэтыя заняткі дадуць добры старт на шляху да рэалізацыі далейшых мар, дапамогуць праявіць свой творчы патэнцыял, — адзначыла ў сваім выступленні дырэктар ЦТДіМ Людміла Папелыш.

Рабяты змаглі пазнаёміцца з педагогамі цэнтра, кожны з якіх расказаў аб працы свайго гуртка, а таксама ў іх была магчымасць наведаць майстар-класы аб’яднанняў па інтарэсам: разьбы па дрэву, танцавальную залу, камп’ютэрны клас, клас выяўленчага мастацтва, керамікі, кройкі і шыцця, шашак, дзе рабяты практычна змаглі паспрабаваць сябе ў ролі мастакоў, скульптараў, танцораў і запісацца ў аб’яднанні, якія ім спадабаліся. У фае можна было ўбачыць цікавую выстаўку дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці выхаванцаў. Дзеці пакідалі ЦТДіМ у вясёлым настроі. Аб гэтым сведчылі ўсмешкі на іх тварах і смайлікі, якія яны прымацавалі на  маляўнічую вясёлку.

Уласн. інфарм.

Фота Вольгі ЗАЙЦАВАЙ

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ