Ў дзяцінстве  многіх дзяўчынак і хлапчукоў прафесія міліцыянера прыцягвае сваёй гераічнай рамантыкай, а пры выглядзе дзяўчыны ў пагонах і форме, погляды акружаючых прыкаваны толькі да яе. Але за знешняй  прыгажосцю абаронцаў правапарадку, замаскіравана нямала складанасцяў, манатоннай і руціннай працы. Напярэдадні вясновага жаночага  і прафесійнага свята мне захацелася пацікавіцца,  ці лёгка  прадстаўніцы чароўнага полу  працаваць у мужчынскай структуры.

— Прынята лічыць, што гэта прафесія падыходзіць  мужчынам, у большасці сваім гэта так і ёсць, — звяртаюся да Вольгі Ігнатовіч, начальніка штаба Хоцімскага РАУС. У гутарцы яна прызналася, што працаваць у калектыве, дзе больш мужчын зусім нескладана, бо з самага дзяцінства ў яе асяроддзі было больш сяброў-хлапчукоў, для якіх яна была  сваім таварышам.

— Я вядома ж разумела, што ў першую чаргу дадзеная праца запатрабуе  дужых нерваў і цягавітага баявога характару, і ўсё роўна, жанчына ты ці мужчына. На мой погляд, праца ў міліцыі адна з самых складаных. Для гэтай прафесіі неабходна валодаць адмысловым складам характару, уважлівасцю, цярплівасцю, спакоем, дабрынёй і ў той жа час — цвёрдасцю, здольнасцю хутка прымаць рашэнні, валодаць велізарным пачуццём адказнасці. Людзі часта «зневажаюць» імідж міліцыянераў, але калі штосьці здараецца і здароўю пагражае небяспека, яны ўспамінаюць і звяртаюцца да супрацоўнікаў за дапамогай, — прызнаецца Вольга.

Пасля заканчэння Касцюковіцкай школы ў дзяўчыны ўстала пытанне выбару будучай прафесіі. Дзіўна, але яна  абрала шлях настаўніка біялогіі і геаграфіі, прапрацаваўшы педагогам  5 гадоў. Калі паступіла прапанова паспрабаваць сябе ў ролі  інспектара  ІСН, то Вольга  не змагла выстаяць, бо гэта было  яе даўняй марай. Не пабаялася  цяжкасцяў, і здала ўсе нарматывы, прайшла навучанне. Паспрабавала дзяўчына сябе ў розных ракурсах: і экспертам-крыміналістам, і старэйшым інспектарам па ахове грамадскага парадку ААПП, прысвяціўшы працы ў сістэме МУС каля 10 гадоў. Спецыфіка яе дзейнасці была складанай і вельмі адказнай, але аналітычны склад розуму і сіла волі зрабілі сваю справу. Вольга Віктараўна  з падзякай кажа пра сваіх таварышаў, якія падтрымалі і аказваюць  ёй немалую падтрымку. У пералік працы маёра  Ігнатавіч сёння ўваходзіць вялікая колькасць «папяровай працы», але як адзначае кіраўніцтва аддзела, Вольга Віктараўна, безумоўна, спраўляецца.

Для маёй суразмоўніцы вельмі важна, каб словы не разыходзіліся са справамі — у любой сітуацыі заставацца чалавекам.

— Якую б прафесію не абрала жанчына, вельмі важна заўсёды заставацца элегантнай  і мілай. Адным словам — проста заставацца жанчынай са сваімі слабымі рысамі.

Пра  сям’ю Вольга кажа з адмысловай цеплынёй. Толькі вось шкадуе, што мала часу надавала дачцэ, бо так часта яна проста «жыла» ў мамы на працы, а калегі ласкава звалі яе дачкой РАУС. Зараз дзяўчынка падрасла, і ўжо марыць пра прафесію медыка на ваенна-медыцынскім факультэце.

І сёння любая вольная ад працы хвіліна прысвечана ёй. А пасля цяжкіх працоўных будняў маёр  Ігнатовіч здымае форму, раствараецца ў хатняй выгодзе і становіцца проста мамай — пяшчотнай і ласкавай.

Вольга Зайцава

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ