Набліжаецца адно з галоўных свят — Дзень Перамогі, і нельга  забываць, што ў першую чаргу гэта дзень памяці,  які прынёс  нашаму народу мірнае блакітнае неба, а дзецям — шчаслівае дзяцінства. Кожны з нас абавязаны свята памятаць і паважаць гэты  подзвіг, які быў здзейснены ў імя свабоды, бо чалавек, які не ведае мінулага, не ведае нічога.  Сапраўды, без ведаў сваіх каранёў, сваіх вытокаў нельга выхаваць асобу, што любіць свой дом, зямлю, родных, краіну.хотимск

Выхаванню патрыятызму, любові да Радзімы і павазе яе традыцый адведзена важнае значэнне ў кожнай дашкольнай навучальнай установе. На бягучым тыдні на базе ДУА «Яслі-сад №2» было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, з удзелам выхаванцаў, педагогаў і бацькоў.

У гэты дзень у выкананні рабят сярэдняй групы пад кіраўніцтвам выхавацеля Галіны Асіпенка, музычнага кіраўніка Алены Папелыш і кіраўніка фізвыхавання Марыны Войценка, прагучала мноства вершаў і  песень на ваенную тэматыку, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі мастацтва танца, была арганізавана цікавая выстаўка малюнкаў  дзяцей і бацькоў  да  свята. Не мог пакінуць абыякавым прысутных  відэаролік, дзе прагучалі шчырыя, не па-дзіцячаму самастойныя выказванні самых маленькіх пра жахі вайны.

Для бацькоў была арганізавана музычная віктарына. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і педагогі ўстановы, якія сабраліся каля «вогнішча»,каб ушанаваць памяць загінуўшых у баю, пасля чаго была аб’яўлена хвіліна маўчання.

Без сумнення, падобныя мерапрыемствы прымушаюць  сур’езна задумацца пра сапраўдныя каштоўнасці жыцця: пра новы дзень без выбухаў і снарадаў, пра здароўе сваіх родных і блізкіх, пра тое, як, стаўшы зусім дарослымі і самастойнымі, несці ў свет святло і дабрыню.

Вольга ЗАЙЦАВА

Print Friendly

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ