10 сакавіка ў ЦТДзіМ прайшлі раённыя спаборніцтвы па пулявой стральбе сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (юнакі, дзяўчыны 2000-2001 года нараджэння і маладзей).

Па выніках правядзення спаборніцтваў 1-е месца заняла каманда Забялышынскай СШ, 2-е месца — каманда СШ №1, 3-е месца — каманда СШ №2.

У асабістым першынстве ў стральбе з пісталета пнеўматычнага сярод юнакоў  прызавыя месцы занялі навучэнцы з Забялышынскай СШ: 1-е месца — Бараноўскі Павел, 2-е месца — Волкаў Яўген.

Сярод дзяўчын у стральбе 1-е месца заняла Анішчанка Анастасія, навучэнка Забялышынскай СШ.

У асабістым першынстве ў стральбе з вінтоўкі пнеўматычнай сярод юнакоў 1-е месца ва Удавенка Антона, навучэнца Забялышынскай СШ, 2-е месца — у Мільчанка Уладзіслава, навучэнца Трасцінскага ВПК, 3-е месца — у Будзянкова Сяргея, навучэнца Забялышынскай СШ.

Сярод дзяўчын 1-е месца заняла Пахомава Вікторыя, навучэнка Забялышынскай СШ, 2-е месца — Мацюшэнка Вольга, навучэнка Забялышынскай СШ, 3-е месца — Барысенка Анастасія, навучэнка СШ №1.

Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму адпаведных ступеняў, а сёння пераможцы будуць адстойваць гонар раёна на абласных спаборніцтвах.

Уласн. інфарм.

Print Friendly, PDF & Email

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ