Вы здесь
Дэпутат Батаеўскай выбарчай акругі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Шупенька наведала самыя аддаленыя вёскі Хоцімшчыны — Міхайлаўку і Іўкіна Выборы 

Дэпутат Батаеўскай выбарчай акругі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Шупенька наведала самыя аддаленыя вёскі Хоцімшчыны — Міхайлаўку і Іўкіна

Дэпутаты Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў працягваюць сустрэчы з жыхарамі раёна. На мінулым тыдні дэпутат Батаеўскай выбарчай акругі, старшыня раённага Савета дэпутатаў  Святлана Шупенька і старшыня Бяседавіцкага сельвыканкама Алена Кавалёва наведалі самыя аддаленыя вёскі Хоцімшчыны — Міхайлаўка і Іўкіна.

У вёсцы Міхайлаўка на сённяшні дзень пражывае 8 чалавек, у Іўкіна і таго менш — 5. Прыезда аўтакрамы заўсёды чакаюць. Калі раздаецца працяглы сігнал, усе ведаюць — трэба ісці за прадуктамі. Менавіта тут збіраецца ўся вёска. Хлеб, малако, цукар,соль, крупы — самыя запатрабаваныя тавары. Святлана Фядосаўна хвалюецца: можа чаго не хапае? Але  Цімафей Палоннікаў, Тамара Даніленка і Марыя Куляшова амаль у адзін голас упэўніваюць, што ўсе неабходныя прадукты ім дастаўляюць. Ды і наконт астатніх пытанняў асаблівых заўваг жыхары вёсак таксама не маюць. Яны вельмі рады прыезду гасцей, адразу пачынаюць расказваць пра сваё жыццё-быццё. За цёплай шчырай гутаркай можна аб многім даведацца. Але трэба адзначыць — невялікая жменя жыхароў Міхайлаўкі і Іўкіна вельмі працавітыя людзі, многія ўсё жыццё пражылі тут, але і сёння імкнуцца трымаць гаспадарку і кавалачак зямлі.

Нягледзячы на такую маленькую колькасць жыхароў, вёскі яшчэ працягваюць існаваць. Вельмі важна, каб жыхарам своечасова дастаўляліся прадукты харчавання, у належным стане знаходзіліся дарогі, хапала дроў на зіму, было вулічнае асвятленне. Гэтыя пытанні, бадай, самыя хвалюючыя.  А яшчэ парой пажылым людзям вельмі хочацца проста ўвагі, падзяліцца сваім настроем і эмоцыямі.  А калі нейкія пытанні  будуць узнікаць, дэпутат паабяцала аказаць неабходную дапамогу, бо на першым месцы павінны быць людзі і іх інтарэсы.

Уласн. інфарм.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: