Вы здесь
Дэпутат Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў Шаміль Сулейманаў сустрэўся з жыхарамі вёскі Разальмова Выборы 

Дэпутат Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў Шаміль Сулейманаў сустрэўся з жыхарамі вёскі Разальмова

Падобныя сустрэчы на тэрыторыі раёна праходзяць кожны тыдзень і накіраваны на высвятленне і вырашэнне надзённых пытанняў, якія ўзнікаюць у насельніцтва. Пытанні ў асноўным датычацца якасці дарог, асартыменту прадуктаў харчавання ў аўтакраме, вулічнага асвятлення.

Вось і жыхары вёскі Разальмова, звяртаюцца да свайго дэпутата  за дапамогай.

Дарога, што вядзе да іх домаўладанняў, — ні прайсці, ні праехаць. Бывае, што выклікаюць хуткую дапамогу, а ў даждлівае надвор’е аўтамабіль не можа да іх дабрацца. Прыходзіцца медперсаналу некаторы ўчастак шляху пераадольваць пешшу. Трэба б дарогу крыху загрэйдаваць. Дэпутат абяцае пытанне ўзяць на кантроль: «Зараз жа  патэлефаную ў ДРБУ-216». Яшчэ пытанне з вулічным асвятленнем — не працуюць ліхтары. І гэту непаладку жыхарам абяцаюць выправіць  у самыя кароткія тэрміны.

Расказаўшы пра набалелыя пытанні, вяскоўцы пачынаюць расказваць пра сябе: хто кім працаваў, дзе дзеці жывуць, пра святы надыходзячыя ўспамінаюць. А вось, так сказаць, “у тэму” святочнага настрою  жыхароў вёскі чакаў сюрпрыз. Народны ансамбль “Быліна” Трасцінскага СДК падрыхтаваў праграму. Некаторыя песні разальмоўцам добра знаёмы, глядзіш — і настрой палепшыўся. А наконт узнікшых пытанняў дэпутат абавязкова падтрымае і дапаможа знайсці выхад.

Вольга Зайцава.

Фота аўтара

Похожие записи

Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲