Вы здесь
Школьнікі Хоцімска сталі пераможцамі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» Общество 

Школьнікі Хоцімска сталі пераможцамі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу 2 з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа. Удзельнікі з Магілёўскай вобласці заявілі на конкурс 236 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, 3 фіналісты прадстаўляюць горад Хоцімск — гэта Анастасія Лупекіна, Анастасія Прошкіна, Вікторыя Петрачэнка.

Конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі РБ, завяршыўся 20 снежня. Удзельнікі размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ей», — падзяліўся сваімі ўражаннямі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць ужывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў рэспубліканскім фінале, які пройдзе ў Мінску ў маі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Будзем спадзявацца, што ў лік пераможцаў увойдуць і нашы дзяўчыны.

Уласн. інфарм.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲