Вы здесь
У Бяседавіцкім ВПК прайшлі «Калядкі» Общество 

У Бяседавіцкім ВПК прайшлі «Калядкі»

Вывучэнне і прапаганда духоўнай спадчыны народа — адзін з напрамкаў работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА «Беседавіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. У  створаным этнаграфічным кутку сабраны прылады працы нашых дзядоў і прадзедаў, беларускае адзенне, вырабы народных майстрыц і ўмельцаў: рушнікі, абрусы, карункі, гліняны посуд. Вельмі часта настаўнікі выкарыстоўваюць гэты матэрыял у праведзеных мерапрыемствах. Ён дапамагае не толькі расказваць, але  паказваць і ўспамінаць наша мінулае.

Вучняў нашай установы  вельмі цікавіць беларускі фальклор. Фальклор з’яўляецца скарбніцай духоўных каштоўнасцей народа, захавальнікам  нацыянальных традыцый, здольнасцей. У час вывучэння фальклору мы з вучнямі ўспамінаем абрады і народныя святы: «Гуканне вясны», «Дзяды», «Каляды», “Масленіца”, ”Вялікдзень” і г.д. Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца, даюць не толькі звесткі па гісторыі ўзнікнення святаў, але і пра асаблівасці іх правядзення ў розных раёнах Беларусі.

У даўніну Каляды лічыліся асабліва важным перыядам. Увесь святочны тыдзень пасля светлага свята Раства нашы продкі ладзілі калядкі, хадзілі па хатах і ўсхвалялі гаспадароў. У сучасным свеце ўсё памянялася, але добрая традыцыя калядаваць жывая да гэтага часу.
Вось і ў нашай  установе  перад старым Новым годам было праведзена свята “Калядкі”. У святочна ўпрыгожаным этнаграфічным кутку гасцей сустракалі гаспадар з гаспадыняй. На стале, засланым  абрусам, было пакладзена сена і пастаўлена святочная куцця. Па вераваннях нашых продкаў – гэта  сімвал багацця. Стол уставілі мноствам розных страў, запалілі свечку, каб багацце памнажалася, ды хваробы ў хаце не было. На свята завіталі калядоўшчыкі. Яны шумна і весела віншавалі ўсіх прысутных з Раством, зычылі здароўя і багацця. Прыйшлі госці з Казой і Мядзведзем, традыцыйнымі героямі Калядак, якія добра павесялілі дзяцей танцамі.

Інсцэніроўкі, песні, карагоды, гульні і танцы зрабілі мерапрыемства больш займальным і цікавым і пакінулі ў памяці навучэнцаў добры след.

Святлана Новікава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры,

 ДУА «Беседавіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲