Вы здесь
У дзіцячым садку №2 прайшло фальклорнае свята «Ой, калядачкі» Общество 

У дзіцячым садку №2 прайшло фальклорнае свята «Ой, калядачкі»

У цяперашні час у жыцці грамадства адбываюцца глыбокія змены. Страчваюцца народныя традыцыі.  Страта народных каранеў прыводзіць да з’яўлення бездухоўнасці, чэрствасці ў падрастаючага пакалення. Але радуе тое, што ў апошні час вырасла цікавасць да гісторыі роднай краіны, краю. Мы часцей сталі вяртацца да лепшых традыцый нашага народа. З мэтай вывучэння, захавання і адраджэння традыцый неабходна надаваць асобую ўвагу нашым дзецям, пачынаючы з маленства. Таму як дзяцінства мае свае магчымасці для развіцця вышэйшых маральных пачуццяў. Маленькія дзеці яшчэ не маюць сацыяльнага вопыту жыцця, яны не могуць у поўнай меры зразумець прынятых у грамадстве нормаў паводзін. Таму гэты ўзрост – важны перыяд для развіцця ўяўленняў аб чалавеку, грамадстве, культуры. Вывучэнне краязнаўчага матэрыялу, знаемства з гісторыка–культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі  свайго рэгіена дапамагае павысіць цікавасць да гісторыі свайго народа, развіць духоўныя патрэбы, выхаваць пачуццё прыхільнасці да сваёй Радзімы.  Менавіта з дзяцінства неабходна знаеміць дзіцяці з народным мастацтвам, традыцыямі, гісторыяй роднага краю.

І пачынаецца гэта праца непасрэдна з дзіцячага садка. Менавіта тут дзеці пачынаюць бліжэй знаеміцца з асноўнымі культурнымі каштоўнасцямі свайго краю. Пацвярджэннем гэтага было праведзенае на мінулым тыдні фальклорнае свята “Ой, калядачкі”, падрыхтаванае музычным кіраўніком дзіцячага сада №2 Аленай Папелыш сумесна з выхавальнікамі і дзецьмі старэйшай групы.

Мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства і далучэння выхаванцаў да скарбаў нацыянальнай культуры, каранеў і вытокаў народа, раскрыцця патэнцыялу беларускага слова, якое павінна гучаць на роднай зямлі.

Каляды, якія адзначаюць з 8 па 18 студзеня, здаўна суправаджаліся народнымі звычаямі. Адной з традыцый віншавання людзей з Калядамі было калядаванне. Гэтае свята з’яўляецца адным з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці.

Усе мы добра ведаем, што звычай “клікаць каляду” быў вядомы здаўна. Падчас свята дзеці абыгралі сцэну прыхода каляды ў дом. А якая ж каляда абыходзіцца без песень, карагода і казачных герояў? Вось і гэта “Каляда” была насычана казачнай атмасферай. Дзеці пелі вяселыя песні-калядкі, у якіх жадалі дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год не толькі гаспадыні, да якой прыйшлі ў госці, але і ўсім прысутным у зале. Вадзілі карагод і гулялі ў вяселыя абрадавыя гульні з казою і цыганкай. Выканалі музычны нумар, у якім выкарыстоўвалі лыжкі і бубны.

Святочнае ўбранне залы, традыцыйныя героі, нацыянальныя касцюмы яшчэ больш дапамаглі дзецям адчуць свята.

Немалаважна адзначыць і той факт, што ў час мерапрыемства гучала толькі беларуская мова.

Удзел у мерапрыемстве падарыў дзецям не толькі радасць, але і дапамог дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю прывабнасць народных святаў і гулянняў. Кожны ў гэты дзень атрымаў станоўчыя эмоцыі і радасныя ўражанні, якія застануцца з рабятамі яшчэ надоўга.

Алеся СЕНЧАНКА.

Фота аўтара

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲