Вы здесь
На прыёме грамадзян да старшыня райвыканкама звярнуліся трое жыхароў раёна Общество 

На прыёме грамадзян да старшыня райвыканкама звярнуліся трое жыхароў раёна

На бягучым тыдні Дзмітрый Рубан, старшыня райвыканкама, правеў прыем грамадзян, да яго звярнуліся трое жыхароў раёна.

Аляксандр Мікалаевіч папрасіў дапамагчы з працаўладкаваннем. Мужчына  мае прафесію электраманцера, працаваў з прыладамі сігналізацыі. У дадзеным выпадку сітуацыя апынулася, як у прыказцы: на лаўца і звер бяжыць… Справа ў тым, што значная частка аб’ектаў Хоцімскага раёна абсталявана пажарнай сігналізацыяй (аб’екты месцаў вялікага скаплення людзей). Сення за іх абслугоўванне ўласнікі плацяць значныя грошы. Меркаванне ж Дзмітрыя Міхайлавіча такое: грошы павінны заставацца ў раёне, а таму УКП «Жылкамгас» неабходна атрымаць ліцэнзію на аказанне дадзенага віду работ, а таксама на правядзенне электрафізічных вымярэнняў. З аднаго боку — гэта новая паслуга, запатрабаваная ў раёне, за якую прадпрыемства будзе атрымліваць «жывыя» грошы. З іншага – заробленыя сродкі будуць «асядаць» на Хоцімшчыне.

Да завяршэння афармлення неабходных дакументаў, грамадзянін пакуль будзе працаваць у іншай арганізацыі. Затым, як спецыяліст дадзенага профілю, які мае сертыфікат навучання, будзе пераведзены ў Жылкамгас.

Антаніна Уладзіміраўна звярнулася з жыллевым пытаннем: яна пражывала з сужыцелем 10 гадоў у ведамасным жыллі ААТ «Хоцімскі райаграснаб». У сям’і здарылася гора — муж пайшоў з жыцця. Жанчыну, якая не працуе на прадпрыемстве, апавясцілі аб высяленні. Але справа ў тым, што іншага жылля ў яе няма.

Старшыня райвыканкама даручыў разабрацца: калі есць заканадаўчая магчымасць пакінуць дом за заяўніцай, то няхай яна працягвае там і пражываць, а калі ж закон не дазваляе гэтага, то забяспечыць яе пакоем у інтэрнаце. Пры гэтым Д.М. Рубан асабліва прасіў падначаленых кіравацца толькі законам. Да канчатковага дазволу, жанчына працягне пражываць у ведамасным жыллі, ніхто на вуліцу ў мароз яе не выселіць.

Мікалай Васільевіч плануе зарэгістравацца як індывідуальны прадпрымальнік. Прыйшоў да Дзмітрыя Міхайлавіча, як ен сам акрэсліў, параіцца, ці варта займацца бізнэсам, ці будзе ен у перспектыве забяспечаны працай.

Кіраўнік раёна адзначыў, што ен ні ў якім разе не супраць жадання мужчыны пачаць уласную справу, але і лабіраваць яго інтарэсы не збіраецца. «Мы нікому з прадпрымальнікаў раёна не перашкаджаем займацца бізнесам, але і права дапамагаць каму-небудзь з асабістых матываў ва ўлады няма. Райвыканкам жа, да прыкладу, не паказвае ў якой краме купляць людзям хлеб? Маеце жаданне пачаць уласную справу — калі ласка. Перашкаджаць вам ніхто не стане», — выказаў меркаванне Дзмітрый Міхайлавіч.

Уласн. інфарм.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲