Вы здесь
Рыжы кот Максіма зрабіў яго пераможцам міжнароднага ўзроўню Общество 

Рыжы кот Максіма зрабіў яго пераможцам міжнароднага ўзроўню

Вельмі любіць маляваць навучэнец 3 класа аддзялення выяўленчага мастацтва ДУА “Хоцімская дзіцячая школа мастацтваў” філіял а/г Забялышын, Максім Шаўрыдзін. Ён заўсёды з радасцю прымае ўдзел у кожнай выстаўцы школы. А ў гэтым годзе хлопчык упершыню ўдзельнічаў адразу ў двух міжнародных творчых конкурсах. Прычым у адным з іх — Міжнародным творчым конкурсе “Победилкин» ужо ўвайшоў у тройку пераможцаў і ў намінацыі выяўленчае мастацтва заняў другое месца.
— Праца “Рыжы кот”, якую Максім рабіў для конкурсу, была выканана па ўяўленню ў тэхніцы мастацкая графіка з выкарыстаннем такога матэрыялу як фламастары. Вынікі другога конкурсу пакуль невядомыя, але мы з надзеяй чакаем перамогу, — дзеліцца настаўнік школы мастацтваў Вольга Фядосенка. — Максім вельмі старанны і адказны вучань, ён з вялікім задавальненнем наведвае мае ўрокі. Спадзяюся, што гэта не апошняя наша перамога, і ён яшчэ не аднойчы парадуе нас.
Менавіта тут, на ўроках малявання, якія праводзіць Вольга Мікалаеўна, дзеткі ў поўнай меры могуць праявіць сваю фантазію, арыгінальнасць і талент. Але прыемныя ўзнагароды атрымліваюць не толькі вучні ДШМ, але і педагог.
— Я ўжо спрабавала працаваць у такіх тэхніках як паперапластыка, цестапластыка (лепка з салёнага цеста), выцінанка, бацік, рабіла вырабы з прыроднага матэрыялу, ляльку «Скрутку» з ільняной тканіны, навагоднія елкі з такіх незвычайных матэрыялаў як запалкі і цвікі, — працягвае Вольга Мікалаеўна. — Напрыклад, нядаўнія зімовыя святы натхнілі мяне на працу «Калядная зорка», яна была выканана ў тэхніцы цестапластыка і заняла 3 месца ў Міжнародным творчым конкурсе «Art авангард» у намінацыі дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Таксама на тэму навагодніх свят была створана праца з такога матэрыялу як запалкі, на яе выраб пайшло нямала часу. Але вельмі прыемна, што работа стала лаўрэатам у «Першым Міжнародным анлайн-конкурсе творчасці Art world 2018».
Вольга Фядосенка прызналася, што не збіраецца спыняцца на дасягнутым. Яна працягне атрымліваць навыкі ў творчай сферы, удзельнічаць у конкурсах як з уласнымі працамі, так і рыхтаваць сваіх вучняў да новых конкурсаў і выстаў. Хочацца пажадаць поспехаў і новых прыемных дасягненняў і павіншаваць настаўніка і вучня з узнагародамі.
Вольга Мірава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲