Вы здесь
Дзмітрый Сніцаренка: першы раз галасаваць зусім не страшна Выборы 

Дзмітрый Сніцаренка: першы раз галасаваць зусім не страшна

Дзмітрый Сніцарэнка пакуль яшчэ навучэнец ДПЛ №16. Якраз у гэтым годзе ен заканчвае курс па спецыяльнасці слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Падчас гутаркі з педагогамі можна было пачуць толькі станоўчыя характарыстыкі ў адрас юнака: заўжды прымае ўдзел у жыцці ліцэя, дысцыплінаваны, а яшчэ вельмі старанны і вясёлы.

Дзмітрый актывіст не толькі ў паўсядзённым жыцці, ён яшчэ мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Гэтыя выбары сталі першымі ў жыцці хлопца — таму цалкам зразумела яго хваляванне. Але сакратар Калінінскай выбарчай камісіі Валянціна Варанцова супакойвае яго і тлумачыць правілы, аб якіх трэба ведаць кожнаму, хто прыйшоў на ўчастак для галасавання.
— Я ўпершыню ўдзельнічаю ў падобнага рода мерапрыемствах. Мабыць таму, мне цяжка перадаць свае пачуцці, — дзеліцца хлопец. — Гэта вельмі хвалююча. Зразумею, паставіць галачку ў бюлетэні нескладана. Але можа менавіта м
ой выбар будзе вырашальным і паўплывае на прыняцце важнага рашэння? Хочацца спадзявацца, што я зрабіў яго правільна.
Вельмі прыемна, што Дзіма з усёй сур’ёзнасцю ставіцца да выбараў і разумее наколькі можа быць важны яго голас. Сёння навучэнец 2-га курса пакуль не будуе грандыёзных планаў на будучыню. А вось тое, у чым ён перакананы: кожны чалавек павінен выканаць сваё канстытуцыйнае права, прыйшоўшы на свой выбарчы ўчастак і аддаўшы свой голас за пэўнага дэпутата. І Дзмітрый Сніцарэнка з гэтай місіяй справіўся датэрмінова.

Вольга Зайцава.
Фота аўтара

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲