Вы здесь
На АДІ старшыня Хотімскага райвыканкама расказаў, як будзе развівацца раён Экономика 

На АДІ старшыня Хотімскага райвыканкама расказаў, як будзе развівацца раён

На бягучым тыдні ў краіне прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у рамках якога члены инфагруп сустрэліся з працоўнымі калектывамі, жыхарамі Хоцімшчыны. У прыватнасці, інфармацыйная група старшыні райвыканкама Дзмітрыя Рубана пагутарыла з працоўнымі калектывамі Белтэлекама, работнікамі пошты і Белдзяржстраху, а таксама з жыхарамі вескі Ветка. На парадку дня вельмі важныя тэмы: «Актуальныя пытанні развіцця Магілеўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы», а таксама «Армія беларускага народа – надзейны гарант забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы: да 100-годдзя з дня ўтварэння узброеных сіл». Акрамя таго, былі закрануты пытанні бяспекі.
Дзмітрый Міхайлавіч, асвятляючы пытанні развіцця Магілеўскай вобласці, зрабіў акцэнт на тым, што поспехі рэгіену складаюцца з дасягненняў кожнага раена Прыдняпроўскага краю. У прыватнасці, Хоцімскага.
— Падводзячы рысу пад гісторыяй, поспехамі і няўдачамі мінулага года, мы павінны рабіць высновы, вызначаць перспектыву, жыць будучым, — выказаў думку кіраўнік раена, заўважыўшы, што галоўнай задачай для кіраўніцтва з’яўляецца рост дабрабыту жыхароў Хоцімшчыны. Старшыня райвыканкама расказаў, што па выніках 2017 года Хоцімскі раен заняў 11 месца ў вобласці сярод 21 раена. «Гэта добры паказчык, але не мяжа, мы павінны і можам працаваць больш паспяхова», — выказаў ен пункт гледжання.
Падрабязна кіраўнік раена спыніўся на планах развіцця на год бягучы. Так, у ахове здароўя чакаецца паступленне новага рэнтгенапарата (такім чынам свае абяцанне, дадзенае на пасяджэнні выканкама, выканае Аляксандр Жылін, начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама), за кошт раеннага бюджету будзе выкананы рамонт рэнтгеналагічнага кабінета, таксама будуць пачаты рамонтныя працы хірургічнага аддзялення бальніцы. ФАПы ў раене закрывацца не будуць. Наадварот, Елавецкі (Вялікаліпаўскі сельсавет) памяняе прапіску — пераедзе ў больш камфортнае памяшканне.
Будзе праведзены вялікі аб’ем працы ў напрамку добраўпарадкавання. Забягаючы крыху наперад, Дзмітрый Міхайлавіч агучыў, што па папярэдніх дадзеных у рэйтынгу па добраўпарадкаванні гарадоў Магілеўшчыны ў намінацыі «Малыя і сярэднія гарады» Хоцімск заняў 2-е месца. «Пакуль няма афіцыйнага пацверджання гэтаму, але хочацца верыць, што дадзеныя пацвердзяцца, — сказаў Дз. М. Рубан. — За прызавое месца ў конкурсе прадугледжана прэмія, якая таксама будзе накіравана на добраўпарадкаванне райцэнтра».
Акрамя таго, кіраўнік раена расказаў, што пры падтрымцы нашай зямлячкі, ганаровага грамадзяніна Надзеі Ермаковай Беларусбанк плануе зрабіць Хоцімску падарунак — абсталяванне для дзіцячых гульнявых пляцовак. Таксама ў планах на бягучы год: заасфальтаваць 1-2 дваровыя тэрыторыі, 1-2 дарогі. «Вядома, мы не можам зрабіць раен ідэальным за адзін момант, але праца будзе пачата», — паабяцаў Дзмітрый Міхайлавіч.
У планах і мадэрнізацыя кацельна-цеплавой гаспадаркі: на дадзены момант распрацаваны праект па лініі Сусветнага банка па пераносе кацельні па вул. Чапаева на тэрыторыю, дзе раней знаходзілася УКП «Жылкамгас». «Кацельню плануем вынесці за межы жылой пабудовы, — агучыў ідэю. Дз. М. Рубан. — Калі праект будзе рэалізаваны, то ў Хоцімску з’явіцца новая сучасная кацельня і будзе размяшчацца ў такім месцы, каб не перашкаджаць жыццядзейнасці жыхароў шматкватэрных дамоў».
У раене будуць прадоўжаны работы па капітальным рамонце жылфонду, у райцэнтры плануецца ўзвесці два дамы: 8-мі і 20-кватэрны.
На базе ПМК-276 адкрыецца новая вытворчасць. «Кіраўнік прадпрыемства Міхаіл Кошкін звярнуўся да мяне з ідэяй, — падзяліўся старшыня райвыканкама, — жаданнем адкрыць вытворчасць вокнаў з ПВХ. Я яе падтрымаў. Гэта і вытворчасць, а значыць развіцце, і новыя працоўныя месцы. На дадзены момант аб’яўлены тэндэр на закупку абсталявання. Упэўнены, што і ўладальнікі прыватных дамоў, кватэр, якія жадаюць зрабіць замену вокнаў, знойдуць гэтую прапанову зручнай і выгаднай».
І, вядома ж, кіраўнік раена спыніўся на пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі Хоцімшчыны. У прыватнасці, адзначыў станоўчую дынаміку вытворчасці і рэалізацыі малака: у бягучым годзе гэта 107 і 105%, адпаведна. «Бачу, што і ў аграпрамысловым сектары есць людзі працавітыя і адказныя. Калі іх не крыўдзіць, не песціць, то яны здольныя працаваць і зарабляць», — адзначыў старшыня райвыканкама.
Таксама на Дні інфармавання былі абмеркаваны пытанні бяспекі (прафілактыкі пажараў і гібелі людзей ад іх, правілы паводзін пры выхадзе на лед), развіцця сучаснай беларускай арміі (пры гэтым было адзначана, што на Хоцімшчыне есць чым ганарыцца, бо нашы юнакі часцяком трапляюць у элітныя войскі і служаць годна).
Пракурор раена Алег Лімараў спыніўся на пытаннях прафілактыкі карупцыйных з’яў, тым больш, што зараз у Магілёўскай вобласці ідзе акцыя «Пракурор інфармуе». Алег Сяргеевіч заўважыў, што ў 2014-2016 гадах у Хоцімскім раене не было выяўлена карупцыйных злачынстваў, тады як у 2017 годзе выяўлена тры (здзейснілі 4-ры чалавекі). Два з іх былі выяўлены пракуратурай Хоцімскага раена. Большасць здзейснена ў сельскай гаспадарцы. Акрамя таго, устаноўлены і карупцыйныя правапарушэнні, якія датычацца выканання заканадаўства пры дэклараванні даходаў і маемасці.
А. С. Лімараў заклікаў усіх грамадзян не быць абыякавымі да праблемы карупцыі, адзначыўшы, што ў канчатковым выніку незаконная дзейнасць карупцыянераў негатыўна ўплывае на ўсе грамадства і эканоміку. «Калі вы ведаеце аб такіх супрацьпраўных дзеяннях, не ўтойвайце, не маўчыце пра іх. Паведаміце ў праваахоўныя органы, — сказаў пракурор. — Быць прынцыповымі ў пытаннях барацьбы з карупцыяй задача не толькі прадстаўнікоў закона, але і ўсіх грамадзян».
Ганна МАВІЧ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲