Вы здесь
У Хоцімскім раёне за 13-15 лютага прагаласаваў амаль кожны 3-ці выбаршчык Выборы 

У Хоцімскім раёне за 13-15 лютага прагаласаваў амаль кожны 3-ці выбаршчык

Амаль 19% выбаршчыкаў прынялі ўдзел у мясцовых выбарах у Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання паведамілі ў ЦВК.
Выбаршчыкі Хоцімскага раена традыцыйна галасуюць вельмі актыўна: за тры дні датэрміновага галасавання на Хоцімшчыне прагаласаваў амаль кожны трэці (27,1% выбаршчыкаў). Як адзначыў Юрый Курзянкоў, старшыня раеннай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Хоцімскага раеннага Савета дэпутатаў, парушэнняў на ўчастках не зафіксавана. «Няма зваротаў у раенную камісію, у абласную, — заўважыў Юрый Якаўлевіч. — Назіральнікі таксама канстатуюць значную актыўнасць, пры гэтым, што прыемна, адзначаюць высокі ўзровень арганізацыі выбараў».
У Магілеўскай вобласці за 13-15 лютага прагаласавалі 20% выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне ў Беларусі стартавала 13 лютага. Напярэдадні ўдзел у ім прыняла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Адносна высокую яўку выбаршчыкаў кіраўнік Цэнтрвыбаркама тлумачыць стымуляваннем у гарадах з боку бюджэтных арганізацый, прадпрыемстваў, навучальных устаноў. «Размова аб закліках і рэкамендацыях па месцы работы, вучобы прыйсці на выбары і прагаласаваць. Каб у выхадныя дні выбаршчыкі былі свабодныя наогул ад усялякіх заклікаў акрамя тэлевізійных», — растлумачыла яна.
Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, было зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў. Прагаласаваць датэрмінова можна па 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства.
У асноўны дзень выбараў, 18 лютага, на ўчасткі для галасаваньня выбаршчыкі могуць прыйсці з 8.00 да 20.00.
Ганна МАВІЧ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲